Фатхі Башага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фатхі Башага

Прэм’ер-міністр Лівіі (аспрэчваецца)
22 лютага 2022 — 16 мая 2023
Папярэднік Абдэль Хамід Махамед Дбэйбе
Пераемнік Усама Хамада
Міністр унутраных спраў Урада нацыянальнай згоды Лівіі
3 верасня 2020 — 15 сакавіка 2021
Кіраўнік урада Фаіз Сарадж
Папярэднік Халід Ахмад Мазэн
Міністр унутраных спраў Урада нацыянальнай згоды Лівіі
7 кастрычніка 2018 — 28 жніўня 2020
Кіраўнік урада Фаіз Сарадж
Папярэднік Абдусалам Ашур
Пераемнік Халід Ахмад Мазэн

Нараджэнне 20 жніўня 1962(1962-08-20) (61 год)
Дзейнасць ваенны, палітык, дзяржаўны служачы
Гады службы  
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фатхі Алі Абдул Салам Башага (араб. فتحي علي عبد السلام باشآغا‎‎; нар. 20 жніўня 1962, Місурата, Каралеўства Лівія) — міністр унутраных спраў Урада нацыянальнай згоды Лівіі. У студзені 2022 года прызначаны кіраўніком Кабінета міністраў, што вымусіла яго ўступіць у канфлікт з Абдэлем Дбэйбе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Башага нарадзіўся 20 жніўня 1962 года[1] ў горадзе Місурата, Каралеўства Лівія[2]. Мае турэцкае паходжанне[3].

У 1984 годзе скончыў авіяцыйны каледж Місураты, а ў наступным годзе стаў лётным трэнерам, спецыялізаваўся на знішчальніках. Прапрацаваўшы амаль дзесяць гадоў трэнерам, у 1993 годзе ён пакінуў ваенна-паветраныя сілы, а потым стварыў камерцыйную фірму[1].

З пачаткам грамадзянскай вайны ў Лівіі ў 2011 годзе далучыўся да паўстанцаў. У 2012 годзе стаў членам скандальнай групоўкі Саветы шуры Місураты, удзельнічаў у некаторых вайсковых аперацыях. У 2013 годзе балаціраваўся на пост міністра абаронаў, але не змог атрымаць гэтую пасаду[4].

У 2014 годзе Башагу абралі дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад горада Місурата. У 2015 годзе ён быў прызначаны старшынёй Савета абароны і нацыянальнай бяспекі ўрада Аль-Вефак. У 2016 годзе Башага знаходзіўся ў парламенцкім камітэце па палітычным дыялогу. У кастрычніку 2018 года кіраўніцтва УНЗ на чале з прэм’ерам Фаізам Сараджам прызначыла яго на пасаду міністра ўнутраных спраў[5]. На сваім пасту Башага спрабаваў стварыць прафесійныя паліцэйскія сілы для Лівіі і рэарганізаваць групы апаўчэнцаў, якія належалі УНЗ.[6][7].

28 жніўня 2020 года Башага быў зняты з пасады міністра ўнутраных спраў з-за пратэстаў у Трыпалі[8]. Аднак ужо 3 верасня быў адноўлены[9].

У сакавіку 2021 года заявіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах[10].

20 лютага 2022 года Палата прадстаўнікоў прызначыла Башагу прэм’ер-міністрам замест Абдэля Дбэйбе. Апошні адхіляе гэтае прызначэнне[11]. Вакол Башагі фарміруецца Урад нацыянальнай стабільнасці. Орган размяшчаецца ў г. Сірт[12]. 16 мая 2023 года Башага страціў сваю пасаду кіраўніка Урад нацыянальнай стабільнасці[13].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б https://monitoring.bbc.co.uk/product/c200k11n
  2. https://www.al-monitor.com/pulse/originals/2020/08/libya-serraj-bashagha-tripoli-gna-hafter.html
  3. Tastekin, Fehim. Are Libyan Turks Ankara's Trojan horse? (26 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2020. Праверана 15 September 2019.
  4. https://www.afrigatenews.net/article/من-هو-باشاغا-مرشح-وزارة-الداخلية-بحكومة-الوفاق/
  5. http://alwasat.ly/news/libya/222500
  6. Wehrey, Frederic (19 March 2019). A Minister, a General, & the Militias: Libya's Shifting Balance of Power. The New York Review of Books.
  7. Zaptia, Sami (16 February 2019). Bashagha recognises Haftar's role. Libya Herald.
  8. Influential Libyan interior minister suspended amid protests. Reuters. Published 28 August 2020.
  9. Libyan interior minister restored to post after talks. Reuters. Published 3 September 2020.
  10. Libye: «La seule compétition acceptable doit être démocratique»
  11. "Libya rifts deepen as new PM named, incumbent refuses to yield". Reuters. 10 February 2022. Праверана 10 February 2022.
  12. Zaptia, Sami (8 June 2022). "Bashagha government is to resume its work from the city of Sirte". Libya Herald. Праверана 28 August 2022.
  13. Libya parliament suspends rival eastern-based PM Bashagha (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 31 мая 2023.