Федэральная акруга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Федэральная акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка прамога федэральнага падпарадкавання ў некаторых краінах-федэрацыях. Звычайна федэральнай акругай з'яўляецца тэрыторыя сталіцы дзяржавы, часам — з прылеглай тэрыторыяй.

Прыклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Федэральная сталічная акруга ў Аргенціне ў межах г. Буэнас-Айрэс, уключае тую яго частку, якая афіцыйна лічыцца сталіцай краіны.
  • Федэральная акруга ў Бразіліі, уключае сталіцу Бразіліа і прылеглую да яе тэрыторыю.
  • У Венесуэле — цэнтральны раён (федэральная акруга, штаты Арагуа, Карабоба, Міранда).
  • Федэральная акруга ў Мексіцы супадае з г. Мехіка.
  • У ЗША федэральная акруга Калумбія — г. Вашынгтон — сталіца ЗША — з прылеглай тэрыторыяй.