Фларан Бальмон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Фларан Бальмон
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 2 лютага 1980(1980-02-02)[1][2] (44 гады)
Грамадзянства  Францыя
Рост 167 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Францыя Ле-Пюі
Пасада трэнер
Маладзёжныя клубы
1991—1996 Францыя Улен
1996—2002 Францыя Ліён
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004 Францыя Ліён 11 (1)
2003—2004   Францыя Тулуза 34 (0)
2004—2008 Францыя Ніца 139 (4)
2008—2016 Францыя Ліль 253 (7)
2016—2020 Францыя Дыжон 75 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Францыя Францыя (да 21) 3 (0)
Трэнерская кар’ера
2022— Францыя Ле-Пюі трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фларан Бальмон (фр.: Florent Balmont; нар. 2 лютага 1980, Сент-Фуа-ле-Ліён, Францыя) — французскі футбаліст (цэнтральны паўабаронца) і трэнер. Вядомы па выступах за «Ніцу» і «Ліль». У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Ле-Пюі».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Фларан з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы «Ліёна». 26 кастрычніка 2002 года, калі галоўным трэнерам «Ліёна» быў Поль Ле Гуэн, дэбютаваў у матчы Лігі 1 супраць каманды «Аяча» ў гасцях, дзе яго клуб атрымаў перамогу з лікам 1:0. Усяго за першыя два сезоны ў клубе Фларан згуляў 11 матчаў. У 2003 годзе быў арандаваны «Тулузай», дзе адыграў 34 матчы, ніводнага разу не забіўшы.

Улетку 2004 года правы на іграка выкупіла «Ніца». Свой дэбютны матч за клуб з поўдня краіны Бальмон правёў 27 жніўня ў гульні супраць клуба «Бастыя», якая скончылася з лікам 1:1. Усяго на працягу чатырох сезонаў ігрок стала з’яўляўся ў асноўным складзе, згуляўшы за клуб 139 матчаў і забіўшы 4 мячы. У 2008 годзе перайшоў у склад «Ліля», стаўшы разам з клубам у сезоне 2010/11 чэмпіёнам Францыі.

У ліпені 2016 года, пасля васьмі гадоў у «Лілі», перайшоў у «Дыжон», які толькі выйшаў у Лігу 1. Адгуляўшы за гэты клуб чатыры гады, летам 2020 года завяршыў кар’еру.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2020/21 працаваў у клубе «Ліманэ», з чэрвеня 2021 года трэніраваў юнацкую каманду «Ліёна». У чэрвені 2022 года стаў памочнікам галоўнага трэнера клуба «Ле-Пюі».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Ліён»:

«Ліль»:

Зноскі

  1. Florent Balmont // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. FLORENT BALMONT // Argentine Soccer Database

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]