Французская Луізіяна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Французская Луізіяна
фр.: La Louisiane

калонія Францыі, частка Новай Францыі
Royal Standard of King Louis XIV.svg
 
Flag of Cross of Burgundy.svg
1682 – 1764

1803 – 1804

Flag of Cross of Burgundy.svg
 
Flag of the United Kingdom.svg
 
US flag 15 stars.svg
Royal Standard of King Louis XIV.svg Grand Royal Coat of Arms of France & Navarre.svg
Сцяг Герб
LouisianeFrançaise01.png
Тэрыторыя Луізіяны выдзелена цёмна-сінім колерам
Сталіца Мобіл (1702—1720)
Новы Арлеан (пасля 1723)
Размяшчэнне Луізіяны на сучаснай карце ЗША

Французская Луізіяна (фр.: La Louisiane; 16821762; 18001803) — адзін з двух складальнікаў Новай Францыі нароўні з Французскай Канадай. Займала паўднёвую палову шырокага нутракантынентальнага масіва французскіх каланіяльных уладанняў у Паўночнай Амерыцы 17-19 стагоддзяў і прыкметна адрознівалася ад паўночнай часткі па клімаце, рэльефу, насельніцтву, культуры і эканоміцы. Абедзве часткі злучала паміж сабой рака Місісіпі і басейн Вялікіх азёр. Менавіта рака Місісіпі, а таксама яе буйныя прытокі, сталі найважнейшымі артэрыямі Французскай Луізіяны. Перажывала тэрытарыяльныя змены, пакуль нарэшце не была прададзена ЗША падчас так званай Луізіянскай куплі. Яе крайняя паўднёвая частка ўвайшла ў склад сучаснага штата Луізіяна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVI стагоддзі тэрыторыі будучай Луізіяны нанеслі на карты іспанцы, аднак менавіта французская манархія пачала каланізацыю рэгіёна ў XVII стагоддзі. Тэрыторыя атрымала сваю назву па імі французскага каралеўскага імя Людовік (Луі). Ператварылася ў своеасаблівы буфер паміж англійскімі калоніямі на ўсходзе і іспанскімі ўладаннямі на паўднёвым захадзе.

Франц. карона кіравала гэтымі рэгіёнамі ў два этапы:

У 1762—1803 гадах Французскую Луізіяну (правабярэжжа) кантралявала Іспанія, левабярэжжа анексавалі Вялікабрытанія, а затым ЗША, якія выкупілі і правы бераг у 1803 годзе.

Перасяленчы каланіялізм у Французскай Луізіяне быў выяўлены слаба з-за аддаленасці і цяжкадаступнасці асноўнай яе тэрыторыі. У субтрапічных балотах поўдня калоніі былі частыя ліхаманкі, з Мексіканскага заліва прыходзілі ураганы, у цэнтры адзначаліся тарнада, поўнач жа адрозніваўся багатымі снегападамі, моцнымі маразамі і пранізлівымі вятрамі. Невялікія групы пастаянных французскіх каланістаў замацаваліся толькі на крайнім поўдні краіны, у наваколлях горада Новы Арлеан (з насельніцтвам 10 тысяч чалавек на 1803 год), не меней 2/3 якіх складалі негры-рабыні і асобая катэгорыя «каляровых», якія ўзніклі як следства пласажу. У верхняй даліне Місісіпі мелася толькі некалькі ваенных фортаў. Вялікія раўніны засялялі індзейскія плямёны. Хоць яны і схіляліся да падтрымкі больш паблажлівай у адносінах да іх французскай кароны ў барацьбе з прагнымі да зямлі англічанамі, у цэлым індзейцы былі ненадзейнымі саюзнікамі. Некалі шырокія тэрыторыі калоніі скарачаліся пад націскам англасаксонскіх перасяленцаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]