Фёдар Іванавіч Ульянін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Іванавіч Ульянін
Дата нараджэння 1915
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 1944(1944-06-26)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19361944
Званне
Маёр
Маёр
Бітвы/войны Хасанскія баі (1938);
Савецка-фінская вайна;
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі

Фёдар Іванавіч Ульянін (1915—1944) — камандзір батальёна 422-га стралковага палка 170-й стралковай Рэчыцкай дывізіі, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фёдар Ульянін нарадзіўся ў 1915 года ў вёсцы Балтуноўка Хвалынскага павета Саратаўскай губерні (цяпер — Ульяніна ў Хвалынскім раёне).

У сяле Балтуноўка скончыў сямігадовую школу. Затым працаваў у Карагандзе пасадчыкам на шахце № 17.

Быў прызваны ў РСЧА ў 1936 годзе. У 1938 годзе прымаў удзел у баях з японцамі на возеры Хасан. У 1940 годзе прымаў удзел у Савецка-фінскай вайне.

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з жніўня 1941 года. Ваяваў на Карэльскім, Паўночна-Заходнім, Цэнтральным і 1-м Беларускім франтах. У 1943 годзе быў узнагароджаны за баявыя заслугі ордэнамі Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі.

Званне Героя Савецкага Саюза Фёдару Іванавічу Ульянину прысвоена 23 жніўня 1944 года за доблесць і мужнасць, праяўленыя пры фарсіраванні рэк Друць і Дабысна.

Подзвіг[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір батальёна 422-га стралковага палка 170-й стралковай Рэчыцкай дывізіі Фёдар Ульянін ў ноч з 23 на 24-е чэрвеня 1944 года ўтойліва пераправіў даручаную яму частку праз раку Друць у раёне горада Рагачова. Раніцай, пасля правядзення артпадрыхтоўкі, байцы батальёна першымі ўступілі ў бой, тым самым палегчыўшы пераправу асноўных сіл дывізіі. Раптоўным ударам гвардзейцы выбілі праціўніка з першых двух траншаў, а затым занялі вышыню 147,1, панаваўшую над навкольнай мясцовасцю[1].

Праціўнік неаднаразова контратаковаў, наносіў артылерыйскія і бомбавыя ўдары, спрабуючы выбіць батальён Ульяніна з вышыні, але беспаспяхова. А калі да вышыні падышлі іншыя падраздзяленні дывізіі, Ульянін зноў падняў батальён у атаку і адбіў у ворага вёску Заполле, а затым авалодаў вёскай Хапаны, забяспечыўшы агульны поспех палка і дывізіі.

Праціўнік здолеў замацавацца на рубяжы ракі Дабысна. Савецкае наступленне спынілася. 26 чэрвеня пад моцным агнём ворага батальён, якім камандаваў Фёдар Ульянін, фарсіраваў раку і захапіў плацдарм на яе заходнім беразе. Праціўнік распачаў тры спробы знішчыць войскі на захопленым плацдарме. Фёдар Іванавіч натхняў байцоў і камандзіраў асабістым прыкладам стрыманасці і мужнасці. Было падбіта некалькі танкаў праціўніка, каля 200 фашыстаў было забіта. Аднак падмацавання ўсё не было, а боепрыпасы былі на зыходзе. У гэты час праціўнік пачаў чарговую атаку на плацдарм. Па загадзе Ульяніна байцы батальёна падпусцілі гітлераўцаў на блізкую адлегласць, а затым закідалі іх гранатамі і адкрылі агонь па фашыстам з усіх кулямётаў, якія засталіся. Немцы былі ўражаны нечаканым адпорам.

Ульянин асабіста павёў байцоў у контратаку, праціўнік пачаў адступаць. У ходзе атакі Ульянін быў смяротна паранены асколкам разарваўшагася снарада, аднак ён адмовіўся эвакуіравацца і да апошніх хвілін жыцця кіраваў боем.

Пахаваны з воінскімі ўшанаваннямі ў вёсцы Дварэц Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1985 годзе роднае сяло Фёдара Ульяніна — Балтуноўка — было перайменавана ў яго гонар у Ульяніна[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Ульянин, Фёдар Іванавіч. Сайт «Героі краіны».