24 чэрвеня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
24 чэрвеня — сто семдзесят пяты (сто семдзесят шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1812: Армія Напалеона пераправілася цераз Нёман — мяжу Расіі, пачалася руска-французская вайна 1812 года.
- 1893: Пачатак экспедыцыі Фрыцьёфа Нансена да Паўночнага полюса.
- 1934: Сталіца Украіны перанесена з Харкава ў Кіеў.
- 1941: Нямецкія войскі захапілі Гродна, праз два дні пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
- 1941: У СССР створаны знішчальныя батальёны для барацьбы з дэсантамі і дыверсіямі ў прыфронтавай паласе.
- 1941: Масавыя налёты савецкай авіяцыі на фінскія аэрадромы і нафтаперагонны завод у Плоешці (Румынія).
- 1945: У Маскве на Краснай плошчы адбыўся парад Перамогі.
- 1948: СССР перакрыў дарогі з Берліна на захад і ўстанавіў блакаду Заходняга Берліна (працягвалася 324 дні).
- 1989: У Вільнюсе пачаўся I Устаноўчы з'езд Беларускага народнага фронту "Адраджэнне" (сконч. 25.6.1989).
Нарадзіліся [правіць]
- 1777: Ян Ходзька, пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч (пам. 10.11.1831)
- 1796: Ян Чачот, беларускі паэт і фалькларыст (пам. 11(23).8.1847)
- 1838: Ян Матэйка, польскі мастак (пам. 1.11.1893)
- 1880: Іван Краскоўскі, дзеяч беларускага нацыянальнага руху (пам. 23.8.1955)
- 1883: Віктар Франц Гес, аўстра-амерыканскі фізік
- 1900: Кузьма Чорны, беларускі пісьменнік (пам. 22.11.1944)
- 1907: Язэп Зазека, беларускі пісьменнік, навуковец, педагог (пам. 27.8.1977)
- 1930: Клод Шаброль, французскі кінарэжысёр
- 1949: Уладзімір Тоўсцік, беларускі мастак
- 1987: Ліанель Месі, аргенцінскі футбаліст
Памерлі [правіць]
- 1950: Іван Шмялёў, рускі пісьменнік
- 1834: Людвік Тадэвуш Замбжыцкі, адзін з кіраўнікоў паўстання 1830-31 (нар. 1803)
- 1894: Мары Франсуа Садзі Карно, французскі інжынер і палітык
Святкуюць [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме 24 чэрвеня