Фёдар Нічыпаравіч Гаўрыленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Нічыпаравіч Гаўрыленка
Дата нараджэння 15 лютага 1906(1906-02-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 1986(1986-03-16) (80 гадоў)
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Камандаваў партызанскай брыгадай
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сувязі Іван Іосіфавіч Ясіновіч

Фёдар Нічыпаравіч Гаўрыленка (15 лютага 1906, в. Касцюкоўка, Гомельскі раён — 16 сакавіка 1986) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Вілейскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1929 на савецкай і адміністрацыйна-гаспадарчай працы. Са жніўня 1941 у тыле ворага, выконваў спецыяльныя заданні. З ліпеня 1943 ў партызанах: камісар атрада, у красавіку-ліпені 1944 камандзір партызанскай брыгады імя М. І. Калініна[2], адначасова ў жніўні 1943 — ліпені 1944 1-ы сакратар Міёрскага падпольнага РК КП(б)Б[1].

У 1944-67 на партыйнай, савецкай і гаспадарчай працы[1].

Зноскі

  1. а б в Гавриленко Фёдор Никифорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 132. — 737 с.
  2. КОМАНДНЫЙ СОСТАВ ПАРТИЗАНСКИХ ФОРМИРОВАНИЙ, ДЕЙСТВОВАВШИХ НА ТЕРРИТОРИИ БЕЛОРУССИИ В ПЕРИОД ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЫ (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]