Філастрат з Лемнаса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Філастрат з Лемнаса
стар.-грэч.: Φιλόστρατος ὁ Λήμνιος
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля 190
Месца нараджэння
Дата смерці каля 230
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Гады творчасці каля 190 г. — каля 230 г.
Мова твораў старажытнагрэчаская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Філастра́т Старэйшы, або Філастра́т з Лемнаса (стар.-грэч.: Φιλόστρατος ὁ Λήμνιος; каля 190 г. — каля 230 г.) — грэчаскі эліністычны пісьменнік, прадстаўнік позняй («другой») сафістыкі. Значную частку жыцця правёў у Рыме.

Філастрат — аўтар першай часткі паэмы «Выявы», якая нібы апісвала 64 карціны з галерэі ў Неапалі. Не вядома, ці існавалі карціны на самой справе, ці былі прыдуманы пісьменнікам. Філастрату таксама прыпісваюць аўтарства паэмы «Героіка», прысвечанай удзельнікам Траянскай вайны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]