Элінізм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Элінізм (ад грэч.: Hellēn) — перыяд гісторыі Усходняга Міжземнамор'я, Пярэдняй Азіі і Прычарнамор'я з часу заваёваў Аляксандра Македонскага (334324 да н.э.) да 30 да н.э.

Тэрмін быў уведзены нямецкім даследчыкам І. Г. Дройзенам у працы «Гісторыя элінізму» (1836—1843), і пачаткова азначаў пашырэнне грэчаскай культуры на Усход без уліку змяненняў у сацыяльна-эканамічным жыцці ў эпоху элінізму.

Асаблівасцю эліністычнага перыяду з'явілася шырокае распаўсюджванне грэчаскай мовы і культуры на тэрыторыях, што ўвайшлі ў склад дзяржаў дыядохаў, якія ўтварыліся пасля смерці Аляксандра Македонскага на заваяваных ім тэрыторыях, і ўзаемапранікненне грэчаскай і ўсходніх — у першую чаргу персідскай — культур, а таксама ўзнікненнем класічнага рабства.

Пачатак эліністычнай эпохі характарызуецца пераходам ад поліснай палітычнай арганізацыі да спадчынных эліністычных манархій, зрушэннем цэнтраў культурнай і эканамічнай актыўнасці з Грэцыі ў Малую Азію і Егіпет.

Да эліністычных дзяржаў належалі: Егіпет Пталамеяў («Егіпецкае царства»), дзяржава Селеўкідаў («Сірыйскае царства»), Македонія, Пергам, Родаская дзяржава, Пантыйскае царства (Понт), Парфянскае царства (Парфія), Грэка-Бактрыйскае царства, Арменія, на пэўным этапе — Баспорская дзяржава (Баспор). Пасля таго, як Рым пачаў заваёвы на Усходзе (2 ст. да н.э.), паслабелыя да таго часу дзяржавы паступова траплялі ў да яго ў залежнасць. У 30 да н.э. была падпарадкавана апошняя з іх — Егіпет.


Фарміраванне і палітычная структура эліністычных дзяржаў[правіць | правіць зыходнік]

Раптоўная смерць Аляксандра Македонскага ў 323 годзе да н.э., паслужыла сігналам да пачатку краху яго імперыі, якая выявіла ўсю сваю эфемернасць. Военачальнікі Аляксандра, якія атрымалі назву дыядохаў, пачалі серыю крывавых войнаў і звад за трон адзінай дзяржавы, якая доўжылася 22 гады. Ніводны з дыядохаў так і не змог атрымаць рашучай перамогі над усімі астатнімі, і ў 301 годзе да н.э., пасля бітвы пры Іпсе, яны падзялілі імперыю на некалькі самастойных частак.

Падзел дзяржавы Аляксандра Вялікага пасля бітвы пры Іпсе (301 да н.э.)

Так, напрыклад, Касандру дастаўся трон Македоніі, Лісімаху — Фракія і большая частка Малой Азіі, Пталамею — Егіпет, Селеўку дасталіся шырокія землі ад Сірыі да Інда. Падобны падзел пратрымаўся нядоўга — ужо ў 285 годзе да н.э. Лісімах разам з царом Эпіра заваёўвае Македонію, але неўзабаве гіне ў вайне з Селеўкам I Нікатарам. Аднак і сама імперыя Селеўкідаў неўзабаве страчвае заваяваныя ёю ўладанні ў Малой Азіі, у выніку чаго рэгіён распадаецца на некалькі невялікіх незалежных дзяржаў, з якіх варта асоба вылучыць Понт, Віфінію, Пергам і Родас.

Новыя дзяржавы арганізуюцца па асаблівым прынцыпе, які атрымаў назву эліністычнай манархіі, заснаванай на сінтэзе мясцовых дэспатычных і грэчаскіх полісных палітычных традыцый. Поліс, як самастойная грамадзянская абшчына, захоўвае сваю незалежнасць як сацыяльны і палітычны інстытут нават у рамках эліністычнай манархіі. Такія гарады, як Александрыя карыстаюцца аўтаноміяй, а іх грамадзяне — асобымі правамі і прывілеямі. На чале эліністычнай дзяржавы звычайна стаіць цар, які валодае ўсёй поўнасцю дзяржаўнай улады. Яго галоўнай апорай быў бюракратычны апарат, які ажыццяўляў функцыі кіравання ўсёй тэрыторыяй дзяржавы, за выключэннем гарадоў, якія насілі статус полісаў і мелі пэўную аўтаномію.

У параўнанні з папярэднімі перыядамі сітуацыя ў грэчаскім свеце сур'ёзна змянілася: замест мноства варагуючых адзін з адным полісаў грэчаскі свет цяпер складаўся з некалькіх адносна стабільных буйных дзяржаў. Гэтыя дзяржавы ўяўлялі сабой агульную культурную і эканамічную прастору, што немалаважна для разумення культурнага і палітычнага аспекту той эпохі. Грэчаскі свет быў вельмі цесна ўзаемазлучанай сістэмай, што пацвярджаецца прынамсі наяўнасцю адзінай фінансавай сістэмы, а таксама маштабнасцю міграцыйных патокаў у межах эліністычнага свету (эпоха элінізму была часам параўнальна вялікай мабільнасці грэчаскага насельніцтва. У прыватнасці, кантынентальная Грэцыя, якая ў канцы IV стагоддзя да н.э. пакутавала ад перанаселенасці, ужо да канца III стагоддзя да н.э. стала адчуваць недахоп насельніцтва).

Культура эліністычнага грамадства[правіць | правіць зыходнік]

Эліністычнае грамадства дзіўна адрозніваецца ад грамадства класічнай Грэцыі па цэлым шэрагу фактараў. Фактычны сыход поліснай сістэмы на другі план, развіццё і распаўсюджванне палітычных і эканамічных вертыкальных (а не гарызантальных) сувязяў, калапс сацыяльных інстытутаў, якія аджылі сябе, агульная змена культурнага фону выклікала сур'ёзныя змены ў грэчаскай сацыяльнай структуры. Яна ўяўляла сабой сумесь з грэчаскіх і ўсходніх элементаў. Найбольш ярка сінкрэтызм выявіўся ў рэлігіі і афіцыйнай практыцы абагаўлення манархаў[1].

Элінізацыя Усходу[правіць | правіць зыходнік]

На працягу III-I стагоддзяў да н.э. на ўсёй прасторы ўсходняга Міжземнамор'я ішоў працэс элінізацыі, гэта значыць пераняцця мясцовым насельніцтвам грэчаскай мовы, культуры, звычаяў і традыцый. Механізм і прычыны падобнага працэсу складаліся па большай частцы ў асаблівасцях палітычнай і сацыяльнай структуры эліністычных дзяржаў. Эліту эліністычнага грамадства складалі пераважна прадстаўнікі грэка-македонскай арыстакратыі. Яны прынеслі на Усход грэчаскія звычаі і актыўна ўкаранялі іх вакол сябе. Старая мясцовая знаць, жадаючы быць бліжэй да кіраўніка, падкрэсліць свой арыстакратычны статус, імкнулася браць прыклад з гэтай эліты, просты ж народ браў прыклад з мясцовай знаці. У выніку элінізацыя з'явілася плодам пераймання прышлым з боку карэнных жыхароў краіны. Гэты працэс закрануў, як правіла, гарады, сельскае насельніцтва (якое складала большасць) не спяшалася раставацца са сваімі дагрэчаскімі звычкамі. Акрамя таго, элінізацыя закранула галоўным чынам вышэйшыя пласты ўсходняга грамадства, якое па вышэйпаказаных прычынах мела жаданне ўвайсці ў грэчаскія колы.

Архітэктура элінізму. Горадабудаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Магутным інструментам элінізацыі Усходу выступала горадабудаўніцтва, якім актыўна займаліся эліністычныя кіраўнікі. Маштабы горадабудаўніцтва былі велізарныя: горад быў магутным культурным інструментам, а таксама зацвярджаў дзяржаўны ўплыў на тых велізарных тэрыторыях, якія мелі патрэбу ў асваенні. У прыватнасці, у імперыі Селеўкідаў пры Селеўку I было заснавана больш за 75 новых гарадоў у розных канцах краіны. Большая частка гарадоў будавалася не хаатычна, а па загадзя падрыхтаваным плане — з прамымі шырокімі вуліцамі, вялікімі плошчамі, садамі, галерэямі і храмамі.

Адным з базавых асаблівасцей непасрэдна архітэктуры быў адыход ад класічных грэчаскіхм канонаў. Будынкі і помнікі цяпер сталі выконваць не столькі сваю першапачатковую функцыю, колькі станавіліся сімваламі багацця, панавання і магутнасці эліністычных кіраўнікоў і арыстакратаў. Паўсюднае будаўніцтва дало велізарны стымул да развіцця новых тыпаў архітэктуры. Сталі значна шырэй ужывацца барэльефы.


Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.11. Футбол — Яя; Дадатак / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1974. — 656 с.: іл., карты. С.449.

Шаблон:Эліністычныя кіраўнікі