Хаві

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Хаві Эрнандэс
Xavi Euro 2012 vs France 02.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 25 студзеня 1980({{padleft:1980|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:25|2|0}}) (34 гады)
Тэраса, Іспанія
Грамадзянства Сцяг Іспаніі Іспанія
Рост 170 см
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Барселона
Нумар 6
Кар'ера
Клубная кар'ера*
1997 — 2000 Сцяг Іспаніі Барселона Б 61 (4)
1998 — Сцяг Іспаніі Барселона 463 (55)
Нацыянальная зборная**
1997 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 17) 10 (2)
1997 — 1998 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 18) 10 (0)
1999 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 20) 6 (2)
1998 — 2001 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 21) 25 (7)
2000 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 23) 6 (2)
2000 — Сцяг Іспаніі Іспанія 130 (13)
1998 — Сцяг Каталоніі Каталонія 10 (2)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 9 лютага 2014.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на 11 кастрычніка 2013.

Хаві Эрнандэс (катал.: Xavier Hernández i Creus; 25 студзеня 1980, Тэраса, Іспанія) — іспанскі прафесійны футбаліст, паўабаронца футбольнага клубу Барселона і зборнай Іспаніі.

Хаві паступіў у Ла Масию, юнацкую акадэмію Барселоны, у 11 гадоў. Яго дэбют за асноўную каманду адбыўся 18 жнівня 1998 году ў матчы супраць Мальёркі. З тых часоў ён сыграў больш за 700 матчаў, забіў больш за 80 галоў і аддаў больш за 180 галявых перадач больш чым 50 розных гульцам. Хаві стаў першым гульцом Барселоны, якія згулялі 150 міжнародных матчаў. Ён лічыцца адным з найвялікшых паўабаронцаў усіх часоў і лепшым плеймейкерам свайго пакалення.

Хаві выйграў чэмпіянат свету 1999 сярод гульцоў да 20 гадоў за зборную Іспаніі, а таксама сярэбраны медаль на Алімпійскіх гульнях 2000 у Сіднэі. Дэбютаваўшы за дарослую каманду ў 2000 годзе, ён сыграў больш за 120 матчаў за нацыянальную зборную і аказаў велізарны ўплыў на поспехі каманды. Хаві адыграў ключавую ролю ў перамозе зборнай Іспаніі на чэмпіянаце свету 2010, таксама як і на чэмпіянатах Еўропы ў 2008 і 2012 гадах. УЕФА прызнала яго лепшым гульцом чэмпіянату Еўропы 2008. Хаві уваходзіў у сімвалічныя зборныя чэмпіянату свету 2010 і чэмпіянатаў Еўропы 2008 і 2012 гадоў. Ён таксама быў прызнаны лепшым гульцом фінальнага матчу Лігі Чэмпіёнаў у 2009 годзе, выступаючы за Барселону.

Хаві выйграў большую колькасць трафеяў (25), чым любы іншы іспанскі гулец у гісторыі. Ён быў ганараваны ўзнагароды лепшага гульца 2010 па версіі часопіса World Soccer. Хаві пяць разоў быў намінаваны на Залатой Мяч і займаў трэцяе месца ў 2009, 2010 і 2011 гадах. У 2011 годзе ён заняў другое месца ў галасаванні на прыз лепшаму футбалісту года ў Еўропе, саступіўшы толькі Ліянэлю Месі. IFFHS чатыры гады запар прызнавала яго лепшым плеймейкерам (2008, 2009, 2010, 2011). Хаві пяць гадоў запар уваходзіў у сімвалічную зборную года па версіі УЕФА (2008, 2009, 2010, 2011, 2012) і шэсць гадоў запар у сімвалічную зборную па версіі ФІФА (2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013). У фінале чэмпіянату Еўропы 2012 Хаві аддаў 2 галявыя перадачы і стаў першым гульцом у гісторыі, які аддаваў галявыя перадачы ў двух фіналах чэмпіянатаў Еўропы запар.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Склад ФК Барселона

Шаблон:Футбаліст года ў Іспаніі (Don Balon)