ФК Ювентус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ювентус
Juventus FC 2017 icon (black).svg
Поўная назва Акцыянернае таварыства
футбольны клуб «Ювентус»
(італ.: Juventus Football Club S.p.A.)
Мянушкі Старая Сіньёра (італ.: Vecchia Signora)
Чорна-белыя (італ.: Bianconeri)
Зебры (італ.: Zebre)
Заснаваны 1 лістапада 1897
Горад Турын, Італія
Стадыён Ювентус
Умяшчальнасць: 41 507
Уладальнік Exor[d][1], Lindsell Train[d] і фінансавы рынак
Прэзідэнт Джанлука Ферэра[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя A
2022/23 7 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Юве́нтус» (таксама: Ювэ, ад лац.: iuventus — «юнацтва») — італьянскі футбольны клуб з Турына. З’яўляецца самым тытулаваным клубам Італіі па колькасці чэмпіёнстваў ва ўнутраным першынстве і перамог у Кубку Італіі. Клуб быў заснаваны ў 1897 годзе групоўкай маладых турынскіх студэнтаў[2], сярод іх, быў і першы прэзідэнт клуба, Эўджэніа Канфары, і яго брат Энрыка, аўтар гістарычнай памяці[3]; Клуб належыць сям’і бізнесменаў Аньелі з 1923 года, што з’яўляецца найстарэйшым спартыўным партнёрствам у Італіі, у выніку чаго «Ювентус» стаў першым прафесійным клубам у краіне[4]. З часам клуб стаў сімвалам нацыянальнай культуры[5][6], у сувязі з іхнымі поспехамі, некаторыя з якіх зрабілі значны ўплыў у італьянскім грамадстве, асабліва ў 1930-я гады і ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі, ідэалагічнай палітыцы і сацыяльна-эканамічнаму паходжанню тых, хто спачувае клубу. Колькасць заўзятараў клуба з’яўляецца не толькі самай вялікай у Італіі, але і адной з найбуйнейшых у свеце. Падтрымка «Ювентуса» шырока распаўсюджана па ўсёй краіне і за мяжой, у асноўным у краінах са значнай прысутнасцю італьянскіх імігрантаў[7].

«Ювентус» гістарычна з’яўляецца самым паспяховым клубам у італьянскім футболе і адным з самых тытулаваных у свеце[8]. «Ювентус» мае рэкордныя 36 нацыянальных чэмпіёнскіх тытулаў, рэкордныя 14 перамог у розыгрышах італьянскага кубка і 9 перамог у нацыянальным Суперкубку, а таксама адзінаццаць перамог у міжнародных спаборніцтвах. У адпаведнасці з рэйтынгам апублікаваным у 2009 годзе Міжнароднай федэрацыяй футбольнай гісторыі і статыстыкі, арганізацыі, што падначалена ФІФА, клуб, паводле вынікаў выступаў у міжнародных спаборніцтвах, быў прызнаны найлепшым клубам Італіі і другім клубам Еўропы XX стагоддзя[9].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Польшча Бр Войцех Шчэнсны 1990
2 Італія Аб Мація Дэ Шылья 1992
3 Бразілія Аб Брэмір 1997
4 Італія Аб Федэрыка Гаці 1998
5 Італія ПА Мануэль Лакатэлі 1998
6 Бразілія Аб Данілу (капітан) 1991
7 Італія ПА Федэрыка К’еза 1997
9 Сербія Нап Душан Улахавіч 2000
10 Францыя ПА Поль Пагба 1993
11 Сербія ПА Філіп Косціч 1992
12 Бразілія Аб Алекс Сандру 1991
14 Польшча Нап Аркадыюш Мілік 1994
15 Турцыя Нап Кенан Йылдыз 2005
16 Злучаныя Штаты Амерыкі ПА Уэстан Мак-Кені 1998
Паз. Імя Нар.
17 Англія ПА Сэмюэл Ілінг-Джуніяр 2003
18 Італія Нап Мойзэ Кін 2000
20 Італія ПА Фабіа Мірэці 2003
21 Італія ПА Нікола Фальёлі 2001
22 Злучаныя Штаты Амерыкі Нап Цімаці Веа 2000
23 Італія Бр Карла Пінсолья 1990
24 Італія Аб Даніэле Ругані 1995
25 Францыя ПА Адрыен Раб’ё 1995
26 Аргенціна ПА Карлас Алькарас 2002
27 Італія Аб Андрэа Камб’яза 2000
33 Партугалія Аб Т’ягу Джало 2000
36 Італія Бр Мація Перын 1992
41 Італія ПА Ханс Нікалусі 2000
42 Італія Бр Джавані Гарафані 2002

Фінансавыя махінацыі[правіць | правіць зыходнік]

20 студзеня 2023 года Федэральны апеляцыйны суд Італіі прыняў рашэнне пакараць «Ювентус» за фінансавыя махінацыі папярэдняга кіраўніцтва. Клуб быў пазбаўлены 15 ачкоў у сезоне Серыі A сезона 2022/2023. Былыя дырэктары турынскага клуба адхілены ад футбольнай дзейнасці: Андрэа Аньелі — на 2 гады, Маўрыцыа Арывабенэ — на 2 гады, Федэрыка Курубіні — на 1 год і 4 месяцы, Павел Недвед — на 8 месяцаў.[10]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]