Ханс Эварт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ханс Эварт
Род дзейнасці мастак, дзеяч мастацтваў, партрэтыст, прыдворны мастак, ювелір, ювелір
Дата нараджэння 1520[1][2], 1540[3] ці 1515[4][5][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1574[8][9][…], 1578[7], 1573[3][10] ці каля 1574[11]
Месца смерці
Грамадзянства
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ханс Эварт (нідэрл. Hans Eworth, Hans Ewouts; каля 1520, Антверпен — 1573, Лондан) — нідэрландскі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся каля 1520 года ў Антверпене, дзе ў 1540 годзе ўступіў у мясцовую гільдыю св. Лукі. У перыяд паміж 1545 і 1549 гадамі Эварт перабраўся ў Англію, якую не пакідаў да канца дзён. На працягу шэрагу гадоў мастак працаваў пры каралеўскім двары Цюдараў, стаўшы адным з найзначнейшых партрэтыстаў свайго часу. Ён стварыў партрэты караля Эдуарда VI, каралевы Марыі I, каралевы Лізаветы I і іх прыдворных; гэтыя працы напісаныя ў перайманне манеры Ганса Гальбейна-малодшага. Эварт таксама пісаў алегорыі, у якіх прыкметна ўплыў Яна ван Скорэла і еўрапейскіх маньерыстаў. Самым яркім і незвычайным палатном мастака з’яўляецца «Алегарычны партрэт сэра Джона Латрэла» (1550), які паказвае яго цудоўнае выратаванне.

Праз некаторы час Эварту было адмоўлена ў каралеўскім заступніцтве, і ён на шмат гадоў пакінуў двор. Толькі ў канцы жыцця мастак ізноў вярнуўся на каралеўскую службу; у 1572 годзе, пасля смерці аднаго з прыдворных мастакоў, які адказваў за каралеўскія цырыманіялы і святы, Эварт быў запрошаны выканаць дэкарацыі і касцюмы для прадстаўлення ў гонар прыбыцця французскіх паслоў.

Памёр мастак у Лондане ў 1573 годзе.

Зноскі

  1. Hans Eworth , aka Hans Ewoutsz. // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Hans Eworth // Art UK painters database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Kunstindeks Danmark Праверана 12 лістапада 2019.
  4. Artnet — 1998. Праверана 12 лістапада 2019.
  5. mutualart.com — 2008. Праверана 12 лістапада 2019.
  6. Union List of Artist Names Праверана 12 лістапада 2019.
  7. а б в г д е RKDartists Праверана 12 лістапада 2019.
  8. Hans Eworth // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
  9. Hans Eworth // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  10. Ewoutsz., Hans // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2018. — ISBN 978-0-19-977378-7doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00060541 Праверана 12 лістапада 2019.
  11. а б ECARTICO Праверана 13 лістапада 2023.
  12. а б https://artuk.org/discover/artists/eworth-hans-c-1520after-1578 Праверана 12 лістапада 2019.