Каралеўства Англія
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Каралеўства Англія Kingdom of England |
|||||||||
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
| Дэвіз «Dieu et mon droit» («Бог і маё права») |
|||||||||
| Сталіца | Вінчэсцер (да 1066) Лондан (з 1066) |
||||||||
| Рэлігія | Рымска-каталіцкая царква (да 1533) Англіканства (пасля) |
||||||||
| Валюта | фунт стэрлінгаў | ||||||||
| Форма кіравання | манархія | ||||||||
| Кароль Англіі | |||||||||
| - 924 – 939 | Этэльстан (першы) | ||||||||
| - 1702—1707 | Ганна (апошняя) | ||||||||
| Гісторыя | |||||||||
| - 927 | Уступленне на прастол Этэльстана | ||||||||
| - 1066 | Нармандскае заваяванне Англіі | ||||||||
| - 1603 | Аб'яднанне Карон | ||||||||
| - 1689 | Слаўная рэвалюцыя | ||||||||
| - 1 мая 1707 | Акт аб Уніі | ||||||||
Каралеўства Англія (англ.: Kingdom of England) — дзяржава ў Заходняй Еўропе, якая займала паўднёвую частку вострава Вялікабрытанія і існавала з 927 па 1707 гады. Пасля аб'яднання з каралеўствам Шатландыя трансфармавалася ў Каралеўства Вялікабрытанія.
Рэзідэнцыяй каралеўскай дынастыі спачатку быў горад Вінчэсцер у Хэмпшыры, але з пачатку XII стагоддзя сталіцай дзяржавы фактычна стаў Лондан.
Тытул караля (каралевы) Англіі фармальна страціў сваё значэнне з 1707 года, але фактычна ўжываецца да гэтага часу. Цяперашні манарх Злучанага Каралеўства, каралева Елізавета II, з'яўляецца правапераемнікам каралёў і Каралеўства Англія.
