Хантайскае вадасховішча
Хантайскае | |
---|---|
руск.: Хантайское | |
Каардынаты: 68°05′08″ пн. ш. 87°46′24″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Расія, Краснаярскі край, Таймырскі Далгана-Ненецкі раён |
Даўжыня | 160 км |
Шырыня | 9 км |
Плошча | 1561 км² |
Аб'ём | 23,52 км³ |
Найбольшая глыбіня | 430 м |
Плошча вадазбору | 293 000 км² |
Упадаюць | Хантайка, Кулюмбэ, Гарбіячын, Брус, Тукуланда |
Выцякаюць | Хантайка |
Год напаўнення | 1975 |
Ханта́йскае, Усць-Хантайскае (руск.: Ханта́йское, Усть-Хантайское[1]) — вадасховішча ў Расіі, у Таймырскім Далгана-Ненецкім раёне Краснаярскага края, на рацэ Хантайка.
Створана ў 1970—1975 гг. у выніку будаўніцтва Усць-Хантайскай ГЭС за 60 км ад вусця Хантайкі. Плошча воднай паверхні 1561[1] км² (2120 км²[2]). Праектны поўны аб’ём 23,52 км³, карысны — 13,43 км³. Плошча вадазбору 293 000[2] км². Даўжыня вадасховішча 160 км, найбольшая шырыня 9 км. Глыбіні да 420[2] м. Ваганні ўзроўню вады да 13[1] м (сярэдняе шматгадовае значэнне — 8[2] м). Вадасховішча слабапраточнае. Берагавая лінія значна парэзаная. Замярзае вадасховішча ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў чэрвені — пачатку ліпеня.
Выкарыстоўваецца ў мэтах рэгулявання сцёку. Каля гідравузла ГЭС знаходзіцца раён Снежнагорск горада Нарыльска (з 2004 года, раней – гарадскі пасёлак Снежнагорск), якому адміністрацыйна падпарадкаваны Снежнагорск.
Зноскі
- ↑ а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 465. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ а б в г Усть-Хантайское водохранилище // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Архівавана 1 лістапада 2021. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 465. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Измайлова А. В., Гречушникова М. Г. Усть-Хантайское водохранилище // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Архівавана 1 лістапада 2021. (руск.)