Шэкснінскае вадасховішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шэкснінскае (Чарапавецкае) вадасховішча
руск.: Шекнинское (Череповецкое)
Каардынаты: 59°41′00″ пн. ш. 38°32′00″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Расія, Валагодская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 113 м
Даўжыня 167 км
Шырыня 20 км
Плошча 1670 км²
Аб'ём 6,5 км³
Упадаюць Шэксна
Выцякаюць Шэксна
Год напаўнення 1964
Шэкснінскае (Чарапавецкае) вадасховішча (Расія)
Шэкснінскае (Чарапавецкае) вадасховішча
Шэкснінскае (Чарапавецкае) вадасховішча

Шэксні́нскае, Чарапавецкаевадасховішча ў Валагодскай вобласці Расіі, на рацэ Шэксна. Створана ў 1963—1964 гг. плацінай аднайменнага гідравузла (Шэкснінскай ГЭС) у пасёлку Шэксна. З'яўляецца часткай Волга-Балтыйскага воднага шляху.

Плошча паверхні вадасховішча 1670 км². Даўжыня 167 км, найбольшая шырыня 20 км. Аб'ём вады каля 6,5 км³. Ваганні ўзроўню вады да 1,2 м. Вадасховішча складаецца з двух частак — затопленай рачной даліны і Белага возера.

Каля вадасховішча гарады Белазерск, Кірылаў, пасёлак Шэксна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 27. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]