Харкаўскі трактарны завод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Харкаўскі трактарны завод
Тып закрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1930
Размяшчэнне Украіна Харкаў, Украіна
Галіна машынабудаванне
Прадукцыя трактары і спецтэхніка
Колькасць супрацоўнікаў
  • 2 190 чал.[1]
Матчына кампанія DCH[d]
Сайт xtz.ua

Харкаўскі трактарны завод (ХТЗ) — трактарабудаўнічае прадпрыемства ва Украіне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва завода пачалося ў красавіку 1930 года, галоўным інжынерам па будаўніцтве ХТЗ быў прызначаны грамадзянін ЗША Леон Сваджан. 1 кастрычніка 1931 года адбыўся афіцыйны пуск завода[2]. З моманту запуску завода па пачатак Вялікай Айчыннай вайны завод серыйна выпускаў трактары СХТЗ 15/30 і СХТЗ-НАТІ. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны на ХТЗ быў павялічаны выпуск ваеннай прадукцыі, у прыватнасці лёгкіх танкаў Т-16. З набліжэннем да горада лініі фронту, завод быў эвакуіраваны — спачатку ў Сталінград, а затым у Рубцоўск Алтайскага края, дзе на базе ХТЗ быў пабудаваны Алтайскі трактарны завод[2]. Пасля вызвалення Харкава ў жніўні 1943 года пачалося аднаўленне разбураных у перыяд акупацыі будынкаў завода, у канцы 1944 года завод выпусціў першую прадукцыю[2].

Пасля распаду СССР ХТЗ быў пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства. У 2003—2005 гадах тры разы адбылася змена ўласніка завода. У 2005 годзе ўласнікам ХТЗ становіцца Аляксандр Яраслаўскі[3]. Аднак ужо ў канцы 2007 года Аляксандр Яраслаўскі прадае кантрольны пакет акцый ХТЗ Алегу Дзерыпаску[4]. 27 красавіка 2016 года Аляксандр Яраслаўскі зноў выкупіў кантрольны пакет акцый Харкаўскага трактарнага завода[5].

Зноскі

  1. http://interfax.com.ua/news/economic/333203.html
  2. а б в Харкаўскі трактарны завод ім. Серго Арджанікідзэ (ХТЗ) // Украінская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 12. — Кіеў: Украінская Савецкая Энцыклапедыя, 1985. — С. 42-43.
  3. Время крупных. www.ukrrudprom.com. Праверана 2 чэрвеня 2019.
  4. Ярославский Александр Владиленович(недаступная спасылка). bp.ubr.ua. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2019. Праверана 2 чэрвеня 2019.
  5. Ярославский купил Харьковский тракторный завод (руск.). korrespondent.net. Праверана 2 чэрвеня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]