Распад СССР

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Распад СССР — працэсы сістэмнай дэзінтэграцыі, якія адбываліся ў эканоміцы (народнай гаспадарцы), сацыяльнай структуры, грамадскай і палітычнай сферы Савецкага Саюза, што прывялі да спынення існавання СССР 26 снежня 1991 года.

Распад СССР прывёў да незалежнасці 15 рэспублік СССР і з'яўленні іх на сусветнай палітычнай арэне як самастойных дзяржаў[1].

Прычыны. Падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Прычынамі распаду былі: неразвязанасць у СССР нацыянальнага пытання, застой у эканоміцы і іншыя. Але гэтыя фактары паасобку не неслі вызначальнай пагрозы, але канкрэтны збег абставінаў прывёў да развалу СССР. Важным фактарам было супрацьстаянне Барыса Ельцына і Міхаіла Гарбачова. Да 1990 года іх патэнцыял як дзеячаў зраўняўся, і ніводны з іх не жадаў дзяліцца ўладаю з другім. У сакавіку 1990 года абвясціла незалежнасць Літва. Урад СССР абвясціў аб намеры падпісаць новы саюзны дагавор. А гэта фактычна ставіла пад сумнеў дамову ад 1922 года. Нягледзячы на шматлікія цяжкасці, у ліпені 1991 года новы дагавор быў распрацаваны. Планавалася падпісаць яе 20 жніўня таго ж года. Але жнівеньскі путч перарваў усе спробы. Адна за адной рэспублікі абвяшчала поўны суверэнітэт. 24 жніўня гэта зрабіла УССР, 25 жніўняБССР. Працэс стаў незваротны, ён імкліва развіваўся. У верасні 1991 года канчаткова сфарміравалася Рэспубліка Беларусь.

Рэферэндум[правіць | правіць зыходнік]

Рэферэндум 17 сакавіка 1991 года ў Беларусі па пытанні аб захаванні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік з'яўляўся часткай агульнасаюзнага рэферэндуму па дадзеным пытанні. У рэферэндуме прынялі ўдзел 6 126 983, або 83,3 працэнта грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у галасаванні. За захаванне абноўленага Саюза ССР выказалася 82,7 працэнта якія прынялі ўдзел у галасаванні. Колькасць грамадзян, якія адказалі на рэферэндуме «не», склала 16,1 працэнта. 1,2 працэнта бюлетэняў прызнаны несапраўднымі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пастанова прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР "Аб рэзультатах галасавання на рэферэндуме СССР 17 сакавіка 1991 года ў Беларускай ССР па пытанню аб захаванні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік" N 711-ХII ад 7 красавіка 1991 года.

Зноскі

  1. У наш час дэ-факта — 19 дзяржаў (ці «дзяржаўных утварэнняў»), 15 з якіх з'яўляюцца чальцамі ААН, 2 — прызнаны некаторымі краінамі-чальцамі ААН (Расія і Нікарагуа), і 2 — не прызнаны ніводнай з краін-сяброў ААН

Шаблон:Часавая лінія СССР