Сцяг
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сцяг — палотнішча правільнай геаметрычнай (звычайна прамавугольнай) формы. Дзяржаўны сцяг з’яўляецца адным з дзяржаўных сімвалаў. Акрамя дзяржаўнага, краіна можа мець вайсковы і камерцыйныя (гандлёвыя) сцягі.
Свае сцягі маюць ня толькі дзяржавы, але і некаторыя рэгіёны і гарады, ці міжнародныя арганізацыі (напрыклад ААН), камерцыйныя кампаніі, нацыянальныя рухі, грамадскія рухі (сцяг пацыфістаў), і, нават, мовы (сцяг эсперанта).
Акрамя таго, сігнальныя сцягі выкарыстоўваюцца на флоце для перадачы інфармацыі паміж караблямі.