Хевіз (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хевіз
венг.: Hévízi-tó
Морфаметрыя
Плошча 0,47 км²
Найбольшая глыбіня 38 м
Размяшчэнне
Краіна  Венгрыя
Хевіз (Венгрыя)
Хевіз
Хевіз
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хевіз (венг.: Hévízi-tó) — возера на захадзе Венгрыі, у аднайменным горадзе, у пяці кіламетрах ад паўднёва-заходняга краю возера Балатан. Гэта найвялікшае тэрмальнае возера ў Еўропе: тэмпература вады дасягае тут 24° узімку і 36° улетку. Расход вады з'яўляецца вельмі моцным: возера абнаўляецца штодзень. У склад вады ўваходзяць натрый, калій, магній, кальцый, хларыд, брамід, фтарыд, сульфат, метаборная кіслата і іншыя хімічныя элементы, таму Хевіз з'яўляецца папулярным лячэбным курортам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]