Натрый

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Натрый (лац.: Natrium) Na — [[Хімічны элемент|хімічны элемент] I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 11. Канфігурацыя электронных абалонак: 3s1. Належыць да шчолачных металаў. Атамная маса 23. Ізатопы: 23Na (100%) – стабільны.


Упершыню атрыманы ў свабодным выглядзе Г. Дэві у 1807 годзе.


Зямная кара утрымлівае 2,5 % па масе (6-е месца па распаўсюджанасці). Уваходзіць у склад шматлікіх мінералаў. Простае рэчыва: серабрыста-белы метал, пластычны, мяккі. Шчыльнасць: 968 кг/кубічны метр, тэмпература плаўлення – 97,8 градусаў Цэльсія, тэмпература кіпення – 883 градусаў Цэльсія. Солі натрыю афарбоўваюць полымя ў жоўты колер.


Прыродныя крыніцы: галіт (каменная соль) NaCl, мірабіліт (глаўберава соль) Na2SO4-10H2O, тэнардыт Na2SO4. Здабыча ў свеце парадку1108 т тон у год. Металічны Н. атрымліваюць шляхам электролізу расплаваў [NaCl].


Хімічныя ўласцівасці.


Хімічна актыўны шчолачны метал, на паветры хутка акісляецца, энергічна рэагуе з вадою і кіслотамі, галагенамі, пры павышаных тэмпературах злучаецца з серай, азотам. Валентнасць: 1. Ступень акіслення ў злучэннях: +1.


Найважнейшыя злучэнні і сферы іх выкарыстання:


- адноўнік у вытворчасці металаў (тытан, цырконій і інш.) з іх злучэнняў (металатэрмія);

- сплаў Н. з каліем — цепланосьбіт, у тым ліку для ядзерных рэактараў;


- хларыд Н. NaCl — соль, харчовы прадукт, крыніца атрымання Н. і хлору;


- гідраксід NaOH – кампанент электралітаў, сыравіна для розных галінаў прамысловасці.