Хлопчык у блакітным

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Thomas Gainsborough 008.jpg
Томас Гейнсбара
Блакітны хлопчык, 1770
The Blue Boy
палатно, алей.
177.8×112.1 см
Галерэя Ханцінгтан, Сан-Марына

«Блакітны хлопчык» (англ.: The Blue Boy, таксама перакладаецца як «Хлопчык у блакітным») — партрэт англійскага жывапісца Томаса Гейнсбара, напісаны ў 1770 годзе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Для партрэта мастаку пазіраваў Джонатан Батл, сын гандляра скабянымі таварамі, якога Гейнсбара наўмысна прыбраў у блакітны атласны касцюм арыстакрата.[1] Касцюм Джонатана Батла быў падабраны па модзе таго часу. Блакітны колер, узбагачаны тонкай гульнёй рэфлексаў, стварае маляўнічую сімфонію ў кантрасце з іншымі колерамі палітры.[2] Спакойная і нязмушаная пастава пазбаўлена афектацыі, Гейнсбара надаў твару хлопчыка жывы выраз.

Партрэту ўласцівы галоўны прыём Гейнсбара — растварэнне аднаго колеру ў іншым пры дапамозе асобных мазкоў іншага тону, украпаных у каляровую паверхню прадметаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]