Хрыстос Уседзяржыцель (абраз сярэдзіны XVIII ст., НММРБ)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрыстос Уседзяржыцель. XVIII стагоддзе
Матэрыял дошка, яечная тэмпера
Памеры 168 × 90 × З см
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
(інв. ДБЖ-159)

Хрыстос Уседзяржыцель — абраз беларускай школы сярэдзіны XVIII ст. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (інв. ДБЖ-159). Памер абраза — 168 × 90 × З см[1].

Абраз з даваеннай калекцыі Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР (№ 3-884). Паступіў з Паўлаўскага парку і Музея мастацкага ўбрання рускіх палацаў канца XVIII і пачатку XIX стагоддзяў у 1964 годзе. Раскрыты ў творчым аб’яднанні «Белрэстаўрацыя» А. С. Шпунтам у 1989 (Мінск)[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Хрыстос прадстаўлены амаль пакаленна ў чырвоным хітоне з карычневым клавам і сіне-зялёным на вохрыстай падкладцы гімаціі. Правай рукой благаслаўляе, левай падтрымлівае Евангелле з тэкстам у 6 радкоў. Фон пазалочаны з ляпным арнаментам. Клеймы пасярэбраныя з разнымі манаграмамі. Рама страчана, верхнія вуглы дошкі адпілаваны[1].

Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Мастацтва Беларусі XVI—XIX стст. Новыя адкрыцці. Калекцыя В. К. Цвіркі. Мінск. 1994.
  • Іканапіс Беларусі XVI—XVIII стст. Новыя адкрыцці. Іспанія. 1999—2000. Мінск.

Зноскі

  1. а б в 100. Хрыстос Уседзяржыцель // Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н.Ф.Высоцкая. — Беларус. Энцыкл. — Мн.: Мін. ф-ка каляр. друку, 2003. — С. 202. — 301 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]