Паўлаўскі парк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўлаўскі парк
даліна ракі Славянкі  (руск.) (бел. ў Паўлаўскім парку
даліна ракі Славянкі  (руск.) ў Паўлаўскім парку
Асноўная інфармацыя
Тыппейзажны парк 
Плошчакаля 600 га
Дата заснавання1777 год 
АрхітэктарыЧарлз Камеран, П'етра ды Гатарда Ганзага, Вінчэнца Брэна
Размяшчэнне
59°41′37″ пн. ш. 30°27′19″ у. д.HGЯO
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 540
рус.англ.фр.

Паўлаўскі парк — пейзажны парк у Дзяржаўным музеі-запаведніку «Паўлаўск»  (руск.). Размешчаны ў даліне ракі Славянкі  (руск.) ў горадзе Паўлаўску пад Санкт-Пецярбургам, помнік рускага класіцызму канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў з калекцыямі рускага, заходнееўрапейскага і антычнага мастацтва. Плошча парку складае каля 600 га.

Парк ўключае сем ландшафтных раёнаў: Прыпалацавы, Даліна ракі Славянкі, Вялікая зорка з далінай сажалак, Старая Сільвія, Новая Сільвія, Параднае поле і Белая Бяроза. Цэнтрам кампазіцыі парку з’яўляецца Паўлаўскі палац. Упрыгожваннем парку служаць павільёны рознага характару: класічныя (Храм Сяброўства, Каланада Апалона, Вальер, Халодная лазня, Круглы зал, Ружовы павільён); пастаральныя  (руск.) (Малочня, Піль-вежа), мемарыяльныя (Помнік бацькам, Маўзалей мужу-дабрадзею), а таксама масты над Славянкай, мармуровая і бронзавая скульптура. У стварэнні парку, палаца і павільёнаў прынялі ўдзел архітэктары Чарлз Камеран  (руск.), Вінчэнца Брэна, П'етра Ганзага  (руск.), Андрэй Вараніхін, Карл Росі, Андрэй Штакеншнейдэр. Паўлаўскі палацава-паркавы ансамбль з’яўляецца аб’ектам культурнай спадчыны федэральнага значэння.

Фізіка-геаграфічная характарыстыка парку[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф і геалагічная будова[правіць | правіць зыходнік]

Парк размешчаны на Прынеўскай нізіне, на схіле Балтыйска-Ладажскага ўступа  (руск.), у даліне ракі Славянкі  (руск.), якая працякае па яго тэрыторыі, са звілістым рэчышчам і маляўнічымі пагорыстымі берагамі. У палеазоі 300—400 мільёнаў гадоў таму ўся гэтая тэрыторыя была пакрыта морам. Асадкавыя адклады таго часу — пясчанікі, пяскі, гліны, вапнякі — магутнай тоўшчай (звыш 200 метраў) пакрываюць крышталічны падмурак, які складаецца з гранітаў, гнейсаў і дыябазаў. Сучасны рэльеф утварыўся ў выніку дзейнасці ледавіковага покрыва (апошняе, Валдайскае зледзяненне, было 12 тысяч гадоў таму). Пасля раставання ледавіка паўстала Літарынавае мора  (руск.). 4000 гадоў назад мора адступіла і ўтварылася даліна ракі Нявы, у якую і ўпадае рака Славянка. Даліна складзеная азёрна-ледавіковымі і пасляледавіковымі адкладамі[1].

Вісконцьеў мост праз Славянку. Восень Прыручаная вавёрка ля Ружовага павільёна Зіма ў Паўлаўскім парку Калона княгіні Лівен Возера Круглае

Глебы, раслінны і жывёльны свет[правіць | правіць зыходнік]

Да заснавання парку гэтая тэрыторыя была пакрыта нізіннымі балотамі і іглічнымі лясамі (хваёвымі і яловымі) з прымешкай шыракалістых парод. Пераважаюць павярхоўна-падзолістыя ў спалучэнні з тарфяна-падзоліста-глеевымі глебамі. У выніку інтэнсіўнай гаспадарчай дзейнасці людзей натуральны ландшафт у многіх раёнах парку саступіў месца культурнаму[2].

У 1978—1983 гадах у парку налічвалася 361000 дрэў, прадстаўленых 54 відамі: 16 відаў елкі (Picea), хвоі (Pinus), лістоўніцы (Larix), піхты (Abies); па два віды бяроз (Betula)], вербаў (Salix) і ліп (Tilia); дубы (Quercus), вязы (Ulmus), вольха шэрая (Alnus incana), асіны (Populus tremula), рабіны (Sorbus), чаромха звычайная (Prunus padus); 88 відаў хмызнякоў, з іх пераважалі Caragana arborescens, спірэі (Spiraea), Cornus alba, вербы хмызняковыя. Пры назіраннях 1978 года быў зарэгістраваны 71 від птушак, якія належаць да 28 сямействаў і 9 атрадаў. З млекакормячых тут насяляюць вавёркі (Sciurus), зайцы-белякі (Lepus timidus), ласкі (Mustela nivalis), гарнастаі (Mustela erminea), краты (Talpidae), буразубкі (Sorex), вожыкі (Erinaceus europaeus), Clethrionomys glareolus і андатры (Ondatra zibethicus); зімой у парк заходзяць звычайны ліс (Vulpes vulpes), дзікі (Sus scrofa) і ласі (Alces alces). З земнаводных тут можна ўбачыць травяную жабу (Rana temporaria), шэрую рапуху (Bufo bufo); з паўзуноў — жывародную яшчарку (Zootoca vivipara). Насякомыя прадстаўлены 87 відамі, якія адносяцца да 46 сямействаў[3].

Зноскі

  1. Даринский А. В. География Ленинграда. — Л.: Лениздат, 1982.
  2. Даринский А. В. География Ленинграда. — Л.: Лениздат, 1982. — С. 45-49.
  3. Павловский парк(недаступная спасылка). Виктория. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2012. Праверана 21 снежня 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беланина В. А. Павловский парк. Гос. музей-заповедник «Павловск». — Л.: Лениздат, 1988.
  • Гусаров А. Ю. Павловск. От основания до наших дней. — СПб.: Паритет, 2013.
  • Зеленова А. И. Павловский парк. — Л.: Лениздат, 1964.
  • Конашевич В. М. Павловский парк. — Л.: Лениздат, 1925.
  • Кучумов А. М. Павловск. Дворец и парк. — Л.: Лениздат, 1976.
  • Масси С. Павловск. Жизнь русского дворца. — СПб., 1993.
  • Несин В., Сауткина Г. Павловск Императорский и Великокняжеский 1777—1917. — СПб., 1996.
  • Талепоровский В. Н. Павловский парк. — СПб., 1923.
    • Талепоровский В. Н. Павловский парк. — СПб.: Коло, 2010.
  • Третьяков Н. С. Павловск. Дворец и парк. ГМЗ «Павловск». — СПб.: «Арт-Палас», 2005.
  • Шварц В. Павловск. Дворцово-парковый ансамбль 18-19 веков. — Л.: Искусство, 1980.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]