Цар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
«Надпіс Мосціча» — эпітафія на помніку пач. 10 ст. у Балгарыі. Графічна вылучаны тытул балгарскіх цароў.

Цар (ад лац.: Cæsar, па-старажытнагрэчаску: Καῖσαρ): адзін з тытулаў манархаў у ўсходнеславянскай і паўднёваславянскай традыцыі; тытул быў роўным імператарскаму тытулу, або абвяшчаўся роўным таму (гл. гісторыя).[1]

Этымалагічна слова «цар» (усходнесл. царь; англ. tsar, czar) выводзіцца са слова «цэсар» (усходнесл. цҍсарь), якое, у сваю чаргу, было выведзена з імені Цэзара, першага рымскага імператара (пар. ням. Kaiser імператар). Сэнсава словы «цар» і «цэсар» з'яўляліся перакладам грэч. тытулу «васілеўс» (імператар)

Тытулы «цар» і «імператар» фактычна ўзыходзяць да той самай крыніцы і азначаюць той самы гісторыка-культурны аб'ект, але на розных мовах.[2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да 15 ст. словам «цар» у усходнеслав. тэкстах азначалі візантыйскіх імператараў, біблейскіх і наогул старажытных валадароў, з 13 ст. ― мангола-татарскіх ханаў[3].

У Балгарыі тытул «цар» з'явіўся ў 913, калі Сімяон I быў каранаваны на царства канстанцінопальскім патрыярхам. Да таго ж перыяду адносяцца і першыя вядомыя артыфакты з гэтай формай слова («надпіс Мосціча»). У Сербіі тытулам «цар» называліся некалькі валадароў у 14 ст. У маскоўскай літаратуры тытул у дачыненні да маскоўскіх вялікіх князёў пачалі ўжываць з 15 ст., а самі яны пачалі карыстацца гэтым тытулам з сяр. 15 ст. (гл. цары расійскія).

Тытул «цэсар» ва ўсходнеславянскіх сярэднявечных тэкстах ужываўся ў дачыненні да імператара Святой Рымскай імперыі (старабел. цесаръ, цэсаръ ад польск. cesarz < лац. Caesar[4]; старарус. цҍсарь).

Тытулы царскай сям'і[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. У пераноснай мове слова «цар» ужываецца для азначэння першынства, дамінавання: «леў — цар звяроў».
  2. Успенскі. Отзвуки концепции «Москва — Третий Рим»…
  3. Платонаў. Лекцыі па гісторыі…
  4. Булыка. Даўнія запазычанні беларускай мовы. Мн., 1972.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Успенский Б. Отзвуки концепции «Москва — Третий Рим» в идеологии Петра Первого // Семиотика истории. Семиотика культуры.
  • Платонов С. Полный курс лекций по русской истории. ― Петроград : [Б.м.], [1917].