Царыца Саўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Царыца Саўская
іўр.: מלכת שְׁבָא
Нараджэнне X стагоддзе да н.э.
  • невядома
Смерць X стагоддзе да н.э.
Дзеці Менелік I[d]
Веравызнанне арабская міфалогія[d]
Дзейнасць рэлігійны лідар, манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царыца Саўская (іўр.: מלכת שְׁבָא, Малка́т Шва́, перс.: ملكة سبأ, Маліка́т Са́ба), X стагоддзе да н. э. — легендарная кіраўніца Аравійскага царства Саба (Шэба), чый візіт у Іерусалім да ізраільскага цара Саламона апісаны ў Бібліі.

Імя гэтай кіраўніцы ў Бібліі не згадваецца. У больш позніх арабскіх тэкстах яна завецца Балкіс (Білкіс, еўрапеізір. — Балкіда), а ў эфіёпскіх легендах — Македа. У масавай англамоўнай культуры назва яе краіны, Шэба, часам памылкова прымаецца за асабістае імя.

Хоць гістарычнае існаванне царыцы не даказана, яе вобраз аказаў значны ўплыў на фальклор і літаратуру многіх народаў Еўропы, Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу.