Цемналескі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цемналескі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дрыбінскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Цёмны Лес
Дата ўтварэння 20 чэрвеня 1966
Дата скасавання 23 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 598
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6

Цемнале́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Цёмны Лес.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 чэрвеня 1966 года ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Цёмны Лес у складзе 14 населеных пунктаў (Вярба, Галалобаўка, Гантоўля, Еськаўка, Каратышкі, Копцеўскі, Ленінскі, Пакуцце, Паташня, Пічаўка, Старая Пічаўка, Таўкачы, Цёмны Лес, Шаблавы), якія былі вылучаны са складу Расненскага сельсавета[1]. З 29 снежня 1989 года ў складзе Дрыбінскага раёна. 23 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Міхееўскага сельсавета[2].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Вярба, Галалобаўка, Гантоўля, Еськаўка, Каратышкі, Пакуцце, Паташня, Пічаўка, Таўкачы, Цёмны Лес, Шаблавы і пасёлак Ленінскі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 598 чалавек[3], з іх 93,6 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 18 лютага 2023.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.