Цогта Гармаевіч Бадмажапаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цогта Гармаевіч Бадмажапаў
Дата нараджэння 1879
Месца нараджэння
Дата смерці 15 снежня 1937(1937-12-15)
Месца смерці
Род дзейнасці манголазнавец

Цогта Гармаевіч Бадмажапаў (1879—1937) — расійскі і савецкі перакладчык і манголазнавец  (руск.), першаадкрывальнік горада Хара-Хато  (руск.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ураджэнец Троіцкасаўскай акругі Забайкальскай вобласці Расійскай імперыі, з казацкага саслоўя кяхцінскіх буратаў. У якасці перакладчыка і правадыра і ў чыне старэйшага ўрадніка, удзельнічаў у Мангола-Камскай экспедыцыі (1899—1901) П. К. Казлова  (руск.). Працаваў у кяхцінскай гандлёвай фірме «Сабеннікаў і браты Малчанавы» пад начальствам Базара Барадзіна. Расстраляны ў 1937 годзе паводле абвінавачання ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай змове супраць Мангольскай Народнай Рэспублікі.

Ва ўргінскім доме Бадмажапава цяпер размяшчаецца Музей гісторыі Улан-Батара  (руск.).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]