Цудатворны абраз
Цудатворны абраз — у Праваслаўнай і Каталіцкай цэрквах іканапісная выява, ушанаваная як крыніца цудатвораў рознага характару (часцей за ўсё вылячэнні, дапамогі на вайне, пры пажары).
Багаслоўскае абгрунтаванне[правіць | правіць зыходнік]
Крыніцай цудоўных дзеянняў, на думку Царквы, з'яўляецца літасць Божая, якая дзейнічае праз абраз[1]. У Праваслаўнай царкве шануецца каля 1000 абразоў, якія праславіліся такім чынам[2]. У асноўным гэта абразы Багародзіцы.
Паданне лічыць першай цудатворнай іконай Мандыліён (Спас Нерукатворны) — плат з выявай Ісуса Хрыста, якая з'явілася на ім пасля таго як ён абцёр ім свой твар. Плат быў пасланы эдэскаму цару Абгару, які выздаравеў праз яго ад праказы. У праваслаўнай традыцыі, паводле падання, першым іканапісцам быў евангеліст Лука, які, напісаўшы абраз Багародзіцы, прынёс яе Панне Марыі, і тая сказала: «Літасць Народжанага ад Мяне і Мая ласказ гэтымі абразамі ды будуць»[3].