Цынга
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Цынга | ||
|---|---|---|
| Пашкоджанне дзёсен пры скарбуце | ||
| МКХ-10 | E54. | |
| МКХ-9 | 267 | |
| OMIM | 240400 | |
| DiseasesDB | 13930 | |
| MedlinePlus | 000355 | |
| eMedicine | med/2086 | |
Цынга́ (сінонім скарбу́т, скорбут лац.: scorbutus) — хвароба, якая выклікаецца вострым недахопам вітаміна C (аскарбінавая кіслата). Сімптомы - млявасць, хуткая стамляльнасць, паслабленне цягліцавага тонусу, рэўматоідным болі ў крыжы і канечнасцях (асабліва ніжніх), расхістванне і выпадзенне зубоў; далікатнасць крывяносных сасудаў прыводзіць да крывацечнасці дзёсен, кровазліцця ў выглядзе цёмна-чырвоных плям на скуры. Лячэнне і прафілактыка - нармальная забяспечанасць арганізма вітамінам C.
У цяперашні час [правіць]
У 1932 годзе даказана, што цынга выклікана выключна недахопам вітаміна C і нічым іншым. Гэта дазволіла выкараніць цяжкія формы захворвання практычна па ўсім свеце (акрамя самых бедных краін).
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цынга