Аскарбінавая кіслата

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Аскарбінавая кіслата, вітамін C (Acidum ascorbinicum) C6H8O6арганічнае злучэнне, роднаснае глюкозе. Выконвае важную ролю ў жыццядзейнасці арганізма чалавека і жывёл. Адыгрывае важную ролю ў акісляльна-аднаўленчых працэсах, садзейнічае працэсу ўтварэння дэзоксірыбануклеінавай кіслаты.

Ascorbic acid structure.svg

Бясколернае крышталічнае рэчыва, кіслае на смак. Малекулярная маса 176,13. Добра раствараецца ў вадзе, раствараецца ў этаноле. Амаль не раствараецца ў эфіры, бензоле, хлараформе, тлушчах. Растворы аскарбінавай кіслаты хутка акісляюцца на паветры.

Арганізм чалавека, прыматаў, марскіх свінак, некаторых птушак і рыб не здольны сінтэзаваць аскарбінавую кіслату. Неабходная колькасць яе здабываецца з ежы. Недахоп аскарбінавай кіслаты ў арганізме вядзе да захворвання цынгой.

Крыніцы аскарбінавай кіслаты[правіць | правіць зыходнік]

Аскарбінавая кіслата ўтрымліваецца ў ягадах, агародніне, садавіне, ігліцы хвоі і елкі. У медыцынскіх мэтах аскарбінавую кіслату атрымліваюць сінтэтычна з глюкозы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хімічны слоўнік навучэнца: дапаможнік для вучняў / Б. М. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская — Мінск: Народная асвета, 2003. — С. 40—41. — 287 с. — 1000 экз. — ISBN 985-12-0631-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]