Цярэнцій Фаміч Штыкаў
Цярэнцій Фаміч Штыкаў | |
---|---|
Нараджэнне |
28 лютага (13 сакавіка) 1907 |
Смерць |
25 кастрычніка 1964[1] (57 гадоў) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Член у | |
Дзейнасць | камісар, палітык |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | генерал-палкоўнік |
Бітвы | |
Узнагароды |
Цярэнцій Фаміч Штыкаў (28 лютага (13 сакавіка) 1907, хутар Любкі, Гарадоцкі павет, Віцебская губерня — 25 кастрычніка 1964, Масква) — савецкі партыйны і ваенны дзеяч, дыпламат. Генерал-палкоўнік (1944). Надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у КНДР (1948), фактычны кіраўнік паўночнай часткі Карэі ў 1945—1950 гадах, адзін з арганізатараў Карэйскай вайны.
Член ВКП(б) з 1929 года. Кандыдат у члены ЦК ВКП(б) (1939—1952), член ЦК КПСС (1956—1961). Дэлегат XVIII (1939) з’езда ВКП (б).
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР II і IV скліканняў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў Прафесійна-тэхнічную школу (1927). У 1931—1938 гг. — на камсамольскай рабоце ў Ленінградзе, сакратар Акцябрскага райкама УЛКСМ. У кастрычніку-лістападзе 1938 года ўваходзіў у склад асаблівай тройкі НКУС, якая актыўна ўдзельнічала ў сталінскіх рэпрэсіях у Ленінградзе і Наўгародскай вобласці. У 1938—1945 гг. — 2-і сакратар Ленінградскага абкама ВКП(б) (пры першым — А. А. Жданаве). Са снежня 1939 па сакавік 1940 гг. — член Ваеннага Савета 7-й арміі. У верасні 1941 года — член Ваеннага Савета Ленінградскага фронту. З красавіка 1943 па люты 1944 года — член Ваеннага Савета Волхаўскага фронту. Люты-лістапад 1944 г. — член Ваеннага Савета Карэльскага фронту. Красавік-жнівень 1945 г. — член Ваеннага Савета Прыморскай групы войскаў Далёкаўсходняга фронту. Жнівень-верасень 1945 г. — член Ваеннага Савета 1-га Далёкаўсходняга фронту. У 1945—1947 гг. — намеснік камандуючага войскамі Прыморскай ваеннай акругі па палітычнай частцы. У 1946—1947 гг. — кіраўнік савецкай дэлегацыі ў Савецка-амерыканскай камісіі па Карэі. З 16 кастрычніка 1948 па 14 снежня 1950 гг. — Надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у КНДР. Вызвалены ад абавязкаў за «пралікі ў працы, якія выявіліся ў перыяд контрнаступлення амерыканскіх і паўднёвакарэйскіх войскаў у паўночных раёнах Карэі».
Зноскі
- ↑ а б Штыков Терентий Фомич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Нарадзіліся 13 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ў Гарадоцкім павеце
- Памерлі 25 кастрычніка
- Памерлі ў 1964 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Багаслоўскіх могілках
- Члены КПСС
- Члены ЦК КПСС
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава I ступені
- Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
- Кавалеры ордэна Нацыянальнага сцяга КНДР
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Карэі»
- Асобы
- Нарадзіліся ў Гарадоцкім раёне
- Паслы СССР
- Паслы іншых краін у Венгрыі
- Паслы іншых краін у КНДР
- Функцыянеры УЛКСМ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання
- Генерал-палкоўнікі СССР