Вайна ў Карэі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Вайна ў Карэі 1950—1953 (Карэйская вайна 1950—1953) — баявыя дзеянні на Карэйскім паўвостраве паміж узброенымі сіламі КНДР пры падтрымцы СССР і КНР з аднаго боку і войскамі Паўднёвай Карэі пры падтрымцы ЗША і амерыканскіх саюзнікаў пад эгідай Савета Бяспекі ААН з другога.

У Паўночнай Карэі вайна называецца Айчыннай Вызваленчай (карэйск. 조국해방전쟁), у Паўднёвай - Інцыдэнтам 25 чэрвеня (карэйск. 6·25 사변).

Сілы бакоў перад вайной[правіць | правіць зыходнік]

Да 1950 акупацыйныя сілы СССР і ЗША, якія ўдзельнічалі ў разгроме японскіх войск у Карэі, былі ў асноўным выведзены з гэтай краіны. Аднак для падтрымання рэжымаў Паўночнай і Паўднёвай Карэі на паўвостраве і ў непасрэднай блізкасці заставаліся дастаткова значныя савецкія і амерыканскія сілы.

З савецкага боку - сілы Далёкаўсходняй ваеннай акругі і Ціхаакіянскага флота, кантынгент у паўночна-ўсходнім Кітаі, група ваенных саветнікаў у КНДР (246 чал. па штаце, фактычна - 148), звыш 4000 ваенных спецыялістаў. Карэйская народная армія налічвала дзесяць пяхотных дывізій, адну танкавую брыгаду, матацыклетны полк. Народна-вызваленчая армія Кітая была звязана вайной з гаміньданаўскімі сіламі ў Кітаі і не магла прыняць удзел у Карэйскай вайне на першым этапе.

З амерыканскага боку - 7-мы флот (каля 300 караблёў), дзве паветраныя арміі на авіябазах у Японіі і Філіпінах - тактычная 5-я і стратэгічная 20-я, на базах у непасрэднай блізкасці ад Карэі - тры пяхотныя дывізіі і адна бранятанкавая армія. У Паўднёвай Карэі працавала амерыканская саветніцкая група з 500 чал. Армія Паўднёвай Карэі мела восем пяхотных дывізій, мясцовыя аборончыя і пагранічныя часці.

Былыя саюзнікі па Другой сусветнай вайне знаходзіліся ў стане неафіцыйнага ваеннага супрацьстаяння, якое магло ў любы час прывесці да прамога сутыкнення. Да лета 1950 напружанне па лініі міжкарэйскага размежавання вырасла максімальна.

Ход ваенных дзеянняў[правіць | правіць зыходнік]

25 чэрвеня 1950 бясконцыя пагранічныя канфлікты ўздоўж 38-й паралелі перераслі ў вайну. У пачатку ліпеня ЗША правялі праз Савет Бяспекі ААН рашэнне аб стварэнні камандавання войск ААН для абароны свайго паўднёвакарэйскага саюзніка. Рашэнне Савета Бяспекі падтрымалі (а пазней накіравалі свае войскі ў Карэю) Вялікабрытанія, Францыя, Бельгія, Нідэрланды, Грэцыя, Новая Зеландыя, Аўстралія, Канада, Індыя, Тайланд, Эфіопія, Калумбія, Філіпіны, Японія.

На першым этапе Карэйская народная армія прарвала абарону паўднёвакарэйскіх войск і да сярэдзіны верасня захапіла амаль усю тэрыторыю Карэі.

На другім этапе амерыканскія і паўдёвакарэйскія сілы высадзілі ў раёне Сеула бранятанкавы корпус, перайшлі ў наступленне ў тыле войск КНДР і перахапілі стратэгічную ініцыятыву. Карэйская народная армія была вымушана адыходзіць на поўнач краіны. Урад КНДР запрасіў у СССР непасрэдную ваенную дапамогу сіламі проціпаветранай абароны і рэактыўнай знішчальнай авіяцыі.

З набліжэннем вайны да граніц СССР і КНР у кастрычніку 1950 у вайну ўступілі так званыя «кітайскія народныя добраахвотнікі» ў складзе 12 дывізій 13-й армейскай групы Народна-вызваленчай арміі Кітая агульнай колькасцю каля 200 тыс. чал. Да канца лістапада кітайска-паўночнакарэйскія сілы адкінулі праціўніка за 38-ю паралелі і нават занялі Сеул.

З канца 1950 у вайне ўдзельнічаў пад выглядам авіяцыі КНР 64 знішчальны авіяцыйны корпус Ваенна-паветраных Сіл СССР (35 лётчыкам, у тым ліку беларусам Я.М.Стэльмаху, Л.К.Шчукіну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза). Усяго з савецкага боку прыняло ўдзел у вайне каля 40 тыс. чал. Загінула больш за 300 ваеннаслужачых.

У наступныя месяцы вайны фронт стабілізаваўся па лініі 38-й паралелі. 27 ліпеня 1953 падпісана пагадненне аб перамір'і.

Вынікі вайны[правіць | правіць зыходнік]

У асноўным захавалася даваенная дэмаркацыйная лінія, да КНДР адышоў горад Кэсон, а да Паўднёвай Карэі некалькі невялікіх населеных пунктаў.

У вайне загінула па розных ацэнках ад 3 да 5 млн. чал., значна разбурана гаспадарка, моцна пацярпелі ўсе гарады.

За маштаб супрацьстаяння, у які былі ўцягнуты мацнейшыя краіны свету, вайна часам афарыстычна называецца «Трэцяй сусветнай карэйскай вайной». Як першы вялікі ўзброены канфлікт з пачатку Халоднай вайны, Карэйская вайна стала мадэллю лакальнай вайны, у якой дзве звышдзяржавы ваююць паміж сабой на абмежаванай тэрыторыі без прымянення ядзернай зброі.

Беларусы ў войнах другой паловы XX стагоддзя
Кітай 1946—1950Карэя 1950—1953Венгрыя 1956Суэцкі крызіс 1956Лаос 1960—1970Куба 1962Алжыр 1962—1964Егіпет 1962—1975Йемен 1962—1969В'етнам 1961—1974Сірыя 1967—1973Мазамбік 1967—1979Чэхаславакія 1968Даманскі 1969Жаланашколь 1969Камбоджа 1970Бангладэш 1972—1974Ангола 1975—1979Эфіопія 1977—1979Афганістан 1978—1989Сірыя і Ліван 1982Азербайджан і Арменія 1987—1994