Ціт Бычкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ціт Бычкоўскі
Дата нараджэння 1799(1799)
Месца нараджэння
Дата смерці 1843(1843)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ціт Бычкоўскі (1799, г. Лагойск — 1843) — беларускі жывапісец[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З прыгонных графа Тышкевіча. Вучыўся ў Віленскім універсітэце (да 1829, у Я. Рустэма), Дрэздэне, Мюнхенскай акадэміі мастацтваў (1836-42)[1]. У 1843 паехаў y Венецыю, дзе раптоўна скончыў жыццё самагубствам.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

«Партрэт Юльюша Славацкага» працы Ц. Бычкоўскага

Аўтар бытавых карцін на тэмы жыцця прыгонных сялян («Касец точыць касу», «Дзяўчынка з разбітым збанам», «Музыкант настройвае віяланчэль», «Варажбітка прадказвае лёс», «Святая Вікторыя збірае сродкі для беднякоў»), партрэта Ю. Славацкага (1831), К. Княжэвіча  (руск.), генерала С. Вайчынскага  (польск.) (1836, музей А. Міцкевіча ў Варшаве  (руск.)) і іншых[1].

Зноскі

  1. а б в Бычковский Тит // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 96. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]