Ян Рустэм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ян Рустэм
Аўтапартрэт, масла на палатне, Нацыянальны музей у Вроцлаве(польск.) бел.
Аўтапартрэт, масла на палатне, Нацыянальны музей у Вроцлаве(польск.) бел.
Дата нараджэння:

каля 1762

Месца нараджэння:

Канстанцінопаль

Дата смерці:

21 чэрвеня (9 чэрвеня) 1835(1835-06-09)

Месца смерці:

Ду́кшцяляй(літ.) бел. (цяпер Ігналінскі раён)

Жанр:

мастак-партрэціст

Стыль:

пераходны ад класіцызму да рамантызму

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Ян Рустэм (польск.: Jan Rustem, літ.: Jonas Rustemas, арм.: Յան Ռուստամ; 1762, Канстанцінопаль — 9 (21) чэрвеня 1835, Ду́кшцяляй(літ.) бел., цяпер Ігналінскі раён) — мастак, стваральнік Віленскай мастацкай школы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па розных версіях Рустэм быў армянскага, грэчаскага альбо турэцкага паходжання.

Дзесяцігадовы сірата быў прывезены ў 1774 годзе з Канстанцінопаля князем Адамам Казімежам Чартарыйскім. На яго сродкі выхоўваўся і вучыўся выяўленчаму мастацтву спачатку ў Варшаве у Я. П. Норбліна і М. Бачарэлі, пазней у Германіі (17881789). Па вяртанні працаваў мастаком у тэатры Міхала Казіміра Агінскага ў Слоніме.

З 1798 года выкладаў у Галоўнай віленскай школе(руск.) бел., у 1803 ператворанай у імператарскі Віленскі ўніверсітэт, спачатку ў якасці ад'юнкта(руск.) бел. пры прафесары Францішку Смуглевічы. Пасля смерці Смуглевіча ў 1807 годзе Рустэм стаў прафесарам і загадваў Віленскай мастацкай школай пры ўніверсітэце.

Яго вучнямі былі між іншых: Я. Аляшкевіч, Валянцін Ваньковіч, Ян Дамель, Н. Орда, К. Русецкі, І. Хруцкі, В. І. Дмахоўскі, Ц. Бычкоўскі, К. Бахматовіч, А. Шэмеш, Т. Шаўчэнка, Ю. Азямблоўскі. Да найбольш адораных вучняў Рустэма адносяць Канута Русецкага[1].

У 1820 годзе арганізаваў першую ў Літве выставу выяўленчага мастацтва, на якой былі прадстаўлены работы яго вучняў.

Быў членам масонскай ложы.

Памёр у маёнтку Пушкі(літ.) бел. пад Дукштамі(руск.) бел., дзе і пахаваны.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У ранніх працах выразны ўплыў французскага класіцызму, пазней у яго творах з'яўляюцца рысы рамантызму. Пісаў аўтапартрэты і партрэты, між іншым, Т. Зана, А. Снядэцкага , Я. Снядэцкага, І. Лялевеля, жанравыя сцэны ў духу ранняга рамантызму («Турак з канём», «Бабуля і ўнучка»), акварэлі і малюнкі з гарадскога і сельскага жыцця з выкарыстаннем розных тэхнік.

Творы захоўваюцца ў музеях Германіі, Літвы, Польшчы.

Зноскі

  1. Kanutas Ruseckas (літ.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]