Чапля шэрая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чапля шэрая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ardea cinerea Linnaeus, 1758

Арэал
выява

     Месцы гняздоўеў      Круглы год

     Зімовая міграцыя
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174781
NCBI  30390
FW  83488

Шэ́рая ча́пля (Ardea cinerea) — буйная балотная птушка сямейства чаплевых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 90-105 см, размах крылаў 155-195 см. Самка крыху меншая за самца.

Чэрап

Афарбоўка папяліста-шэрая, з цёмнымі махавымі. Галава вузкая з вялікай дзюбай і чорным брывом. На патыліцы маюцца чорныя пер’і, якія звісаюць з галавы. Апярэнне галавы, шыі і ніжняй часткі цела брудна-белага колеру. У гнездавы перыяд з’яўляюцца ўпрыгожваючыя пёры на галаве і грудзях. Лапы жаўтавата-шэрыя. Маладыя больш цёмныя і менш кантрастныя.

Крык птушкі ў палёце і каля гнязда гучны, хрыплы, атрымліваецца штосьці накшталт «фраарк» (асабліва каля гнязда), а таксама выдае разнастайныя хрыплыя гукі.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Беларусі, 1996

Шэрая чапля мае досыць шырокае распаўсюджанне. Арэал разарваны. Яе можна сустрэць ва ўмераным клімаце Еўропы, Азіі. Водзяцца яны ў асобных рэгіёнах Афрыкі i на Мадагаскары.

Насяляе берагi разнастайных вадаёмаў, у т.л. рэк, марскіх заток, лагун і дэльт. Узімку таксама лугі і палі. Гнездавы біятоп — старыя дрэвастоі паблізу вялікіх вадаёмаў, рэк, часам прыбярэжныя кусты або зараснікі трыснягу (на зямлі), парослыя дрэвамі астравы.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Сілкуецца птушка пераважна рыбай, бясхвостымі амфібіямі. Ужывае таксама невялікіх грызуноў, насякомых, ракападобных і рэптылій. Шэрая чапля можа гадзінамі стаяць нерухома, прычым як на дзвюх, так і на адной назе. Яе шыя пры гэтым уціснутая ў цела. Толькі галава і дзюба тырчаць з яго. Падобным чынам яна можа і ладзіць паляванне. Сваю здабычу — рыбу заглытвае цалкам галавой наперад.

Пары ў шэрых чапляў утвараюцца толькі на адзін сезон. Самка прылятае да гнязда і пачынае рабіць гучныя рэзкія гукі. Пры гэтым яна прыпадымае свой грабенчык на патыліцы. Самец адказвае выцягваннем шыі і рухам уперад-назад, пры гэтым прысядаючы на ўзровень гнязда. Пасля таго ён нагінае шыю да ўзроўню лап і гучна трашчыць дзюбай. Самка, каб выклікаць прыхільнасць да яе самца, павінна паказаць свае церпялівыя паводзіны. Калі пара ўтворыцца, самец трашчыць дзюбай 20-40 разоў.

Свае гнёзды шэрыя чаплі ладзяць на высокіх дрэвах. Яны могуць дасягаць 0,8 метра ў дыяметры і 0,6 метра ў вышыню. Будуюць яго з галінак, асакі ці іншага матэрыялу, які маецца ля месца гняздоўя. Унутры гняздо абкладваецца зялёнымі галінкамі, травой або чаротам. Адно гняздо можа выкарыстоўвацца некалькі год запар.

Яйкі

Самка адкладвае ў гняздо 3—5 бледна-блакітных, часам з чырванаватымі плямкамі яек. Прычым робіць гэта па аднаму яйку праз дзень. Інкубацыйны перыяд складае 26 дзён. Выседжваюць яйкі абодва бацькі.

Птушаняты шэрых чапляў нараджаюцца пакрытыя шараватым пухам. Апярэнне пачынае расці ў іх з сёмага—дзевятага дня. Першыя дваццаць дзён адзін з бацькоў увесь час знаходзіцца ў гняздзе разам з птушанятамі. Ён абараняе іх ад сонца, дажджу. Бацькі кормяць птушанят, адрыгваючы ежу са сваёй дзюбы ў іх дзюбы. Лётаць маладыя шэрыя чаплі пачынаюць прыкладна праз 55 дзён.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]