Чапца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чапца
руск. Чепца
У горадзе Глазаў
У горадзе Глазаў
Характарыстыка
Даўжыня 501 км
Басейн 20 400 км²
Расход вады 124 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Верхнекамскае ўзвышша
 • Каардынаты 57°53′26″ пн. ш. 54°20′29″ у. д.HGЯO
Вусце Вятка
 • Месцазнаходжанне Кірава-Чапецк
 • Каардынаты 58°33′42″ пн. ш. 50°03′44″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Вятка → Кама → Волга → Каспійскае мора

Краіна
Рэгіёны Пермскі край, Удмурція, Кіраўская вобласць
Код у ДВР 10010300112111100032349
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чапца́ (руск.: Чепца́[1]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Пермскім краі, Удмурціі і Кіраўскай вобласці, левы прыток ракі Вятка (басейн Камы).

Даўжыня ракі 501 км. Плошча вадазбору 20 400 км². Выток ракі знаходзіцца ў Пермскім краі, на схілах Верхнекамскага ўзвышша. Упадае ў Вятку ў межах горада Кірава-Чапецк (Кіраўская вобласць). У нізоўі Чапца перасякае Вяцкі Увал. Рэльеф у басейне ракі пераважна раўнінны. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 124[2] м³/с, аб’ём сцёку 3,914[2] км³/год. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку — пачатку мая. Суднаходная на 148 км (ад вусця да пасёлка Касіно)[3].

У басейне ракі больш за 500[2] азёраў. Прытокі Чапцы: Кен, Гразнуха, Кізелка, Лем, Пыхта, Медла, Іл, Лып, Лаза, Тугалудка, Пулыбка, Пызел, Люк, Кеп, Юнда, Сепыч, Кузьма, Жаба, Лезя, Тум, Лекма, Сізьма, Сада, Свяціца, Новая, Палынка, Святліца, Філіпаўка, Бузарка (Язвіца) і іншыя рэкі і ручаі[3].

Каля ракі горад Глазаў.

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 630. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
  2. а б в Алексеевский Н. И., Антонова М. М. Чепца // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  3. а б Река Чепца // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чепца // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 630. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]