Чорная лагуна, серыял
| Чорная лагуна | |
| El Internado | |
| Жанр(ы) | |
|---|---|
| У галоўных ролях |
Луіс Мерло |
| Краіна(ы) | |
| Тэлевізійны(я) канал(ы) |
|
| На экранах |
з 24 мая 2007 |
| Працягласць серыі |
75 мін |
| Колькасць сезонаў |
7 |
| Колькасць серый |
71 |
| Статус |
скончаны |
| IMDb | |
«Чорная лагуна» (ісп.: El internado) — іспанскі містычны серыял, які выходзіў на экраны ў сябе на радзіме на канале Антэна 3 (ісп.: Antena 3) з 24 мая 2007 года па 13 кастрычніка 2010 года, калі ў развітальны тыдзень на экраны выйшлі адразу два фінальных эпізоды.
У Расіі серыял трансліруецца на тэлеканале AXN SciFi.
У Беларусі з 17 мая 2011 года трансліруецца на 8 канале.
З бюджэтам кожнай серыі ў 600 000 еўра серыял з'яўляецца другім самым дарагім серыялам іспанскага тэлебачання.
Кароткае апісанне [правіць]
Фармацэўтычная кампанія «Ottox» на чале з групай нацыстаў праводзіла эксперыменты над дзецьмі ў дзіцячым доме «Чорная лагуна». Праз гады, адзін з былых выхаванцаў гэтага дзіцячага дому, Гектар дэ ла Вега, ізноў адкрывае «Чорную лагуну», але зараз як элітную школу-інтэрнат, куды ўплывовыя сем'і Іспаніі адпраўляюць на навучанне сваіх дзяцей. Маркас са сваімі сябрамі — Іванам, Каралінай, Вікі, Рокі і Хуліяй — пасля загадкавай смерці іх сябра Каэтана разумеюць, што ў інтэрнаце адбываюцца невытлумачальныя рэчы і спрабуюць расследаваць усё, што адбываеца у сценах школы.