Восьмы канал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Восьмы канал
Выява лагатыпа
Краіна
Мова вяшчання руская і беларуская
Дата пачатку вяшчання 3 кастрычніка 1996
Слоган Вось - мой! Як ні круці!
Сайт 8channel.tv

ЗАТ «8 КАНАЛ» — беларускі тэлеканал.

Як СМІ, зарэгістраваны 19 жніўня 1996 года, прыступіў да вяшчання сваіх праграм 3 кастрычніка 1996 у 18:00. Хоць, па неафіцыйных дадзеных, ён вяшчаў яшчэ з пачатку 1990-х гадоў, паказваючы галівудскія баевікі ў дрэннай якасці[1], і з таго часу па цяперашні пазіцыянуецца як інфармацыйна-забаўляльны. Першапачаткова сігнал канала магчыма было прыняць толькі на самаробную антэну. У цяперашні час «8 канал» ажыццяўляе вяшчанне з 7:00 да 1:00 у буднія дні і з 7:01 да 0:00 — у выходныя. Кампанія ЗАТ «8 канал» займаецца вытворчасцю дакументальных фільмаў, тэлевізійных праграм, рэпартажаў, выпускаў навін і спансаваннем спартыўных мерапрыемстваў. Аснову тэлепраграм складаюць перадачы ўласнай вытворчасці, фільмы, дакументальныя цыклы, мастацкія серыялы для дзяцей і дарослых.

Транслюецца ў базавых аналагавых і лічбавых пакетах усіх асноўных кабельных аператараў па Рэспубліцы Беларусь, у аператараў IPTV і аператараў эфірнай лічбавай трансляцыі DVB-T2.

Тэлеперадачы канала выходзяць на рускай і беларускай мовах.

1 студзеня 2001 года на 8-метровым канале у Мінску было пачата вяшчанне тэлеканала СТБ. У гэтым жа годзе «8 канал» пабудаваў уласны тэлевяшчальны цэнтр: перадатчык, перадавальная антэна і мачта знаходзяцца ва ўласнасці кампаніі, і ў канцы снежня 2001 года канал аднавіў сваю працу на 11-мятровым канале ў сталіцы Беларусі.

21 студзеня 2019 года тэлеканал перайшоў на фармат вяшчання HD[2].

Цікавы факт[правіць | правіць зыходнік]

  • За нявыплату вяшчання тэлеканал быў выключаны з першага мультыплекса, а асноўнае месца было аддадзена тэлеканалу які толькі стварыўся — Беларусь 3. У цяперашні час тэлеканал уваходзіць у другі камерцыйны мультыплекс[3]. Да лістапада 2015 года вяшчаў у адкрытым доступе.

Аналагавае вяшчанне[правіць | правіць зыходнік]

03.10.1996 — 15.05.2015

Зноскі

  1. Страчаны шанец імпічмэнту
  2. 8 канал (Беларусь) начал вещание в HD-формате (руск.). TVnews.by | Новости ТВ, IT и коммуникаций. Праверана 29 студзеня 2019.
  3. 8 Канал. Охват вещания.(недаступная спасылка). 8channel.tv. Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2015. Праверана 15 лістапада 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]