Чылам Балам

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Копія адной з кгіг Чылам Балам

Чылам Балам (на мове юкатэкаў Chilam Balam "Прадракальнік Ягуар") - агульная назва розных тэкстаў на мове мая, запісаных у XVII - XVIII стст. на лацінке.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заваявання мая ў 1541 - 1546 гг. іспанцы забаранілі ім карыстацца традыцыйнай іерагліфічнай пісьмовасцю. Многія старажытныя тэксты былі спаленыя манахамі. Мая былі вымушаны карыстацца лацінкай для запісаў гістарычнага, прароцкага і міфалагічнага характару. З іх складваліся своеасаблівыя рукапісныя зводы, якія потым дапаўняліся (часам перакладамі з іспанскай мовы). Гэтыя тэксты прынята называць кнігамі Чылам Балам па найменню жраца-прадракальніка, які жыў у эпоху заваявання ў горадзе Мані.

У 1837 г. Піо Перэс часткова апублікаваў 4 кнігі Чылам Балам, знойдзеныя ў Мані. Да пач. XX ст. сталі вядомыя кнігі з іншых гарадоў. Асабліва поўна захаваліся кнігі з горада Чумаеля.

Змест кніг[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі Чылам Балам з'яўляюцца хаатычнай сумессю поўных тэкстаў і ўрыўкаў рознага зместу, стылю і паходжання. 7 тэкстаў, у тым ліку тры [летапіс|хронікі], маюць даіспанскае паходжанне, але ў той ці іншай ступені былі пераапрацаваныя ў пазнейшы час. Той факт, што многія тэксты паўтараюцца, сведчыць пра існаванне агульных папярэдніх крыніц.

Так званыя хронікі мая складаюцца з дваццацігадовых цыклаў к'атун з кароткімі ўзгадкамі пра тыя ці іншыя падзеі. Пералічваюцца нават тыя к'атун, пад час якіх нічога не адбывалася. К'атун аб'ядноўваюцца ў буйныя 256-гадовыя цыклы. Такім чынам у кнігах Чылам Балам апісваюцца падзеі 928 - 1611 гг. Усе тры хронікі - кампіляцыі. У розных варыянтах падзеі могуць не супадаць.

У кнігах з Чумаеля захавалася эпічнае апавяданне пра захоп горада Чычэн-Іца кааліцыяй горада Маяпана, аўтар якога ўзгадвае, што сам юнаком быў светкам крывавых падзей.

Значная частка кніг Чылам Балам - прароцтвы. Жрацы-прадракальнікі чылан лічылі, што падзеі кожнага цыклу ў той ці іншай ступені паўтараюцца ў наступным. Таму аналіз прароцтваў дазваляе ведаць сапраўдныя гістарычныя падзеі. Некаторыя прароцтвы тычацца гадоў засухі і голаду.

Міфалагічныя тэксты з кніг Чумаеля прадстаўляюць звесткі аб касмалагічных і касмаганічных уяўленнях мая - барацьбе багоў, рытуалах анёлаў і стварэнні месяца.

Вылучаюць таксама групы дыдактычных тэкстаў (пытанні валадара і адказы на іх), рытуальных тэкстаў (захаваліся толькі загаворы з кніг Чумаеля), календарных тэкстаў.

Уплывам новых іспанскіх традыцый можна растлумачыць пералікі хрысціянскіх святаў, некаторыя каталіцкія малітвы і апавяданне пра дзеву Феадору.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]