Мая

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Мая
(Maya)
Tunkan Maia Yucatan.jpg
Агульная колькасць 6 млн (1998 г.)
Рэгіёны пражывання Цэнтральная Амерыка
Мова мовы мая
Рэлігія каталіцызм, політэізм, магія
Блізкія этнічныя групы

Ма́я (саманазва Maya) — група індзейскіх народаў у Мексіцы (паўвостраў Юкатан), Гватэмале, Гандурасе, Сальвадоры і Белізе. Мова мая належыць да сям'і моў мая-кічэ, частка мая ведае і іспанскую мову. Рэлігійна мая фармальна каталікі, але фактычна захоўваюць даўнія, з даіспанскіх часоў, вераванні. Асноўны занятак сучасных мая — земляробства.

Гісторыя народа Мая[правіць | правіць зыходнік]

Мая — стваральнікі адной з самых старажытных цывілізацый Амерыкі (гл. цывілізацыя мая), якая існавала на тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Мексікі, Гандураса і Гватэмалы. Узнікненне цывілізацыі мая цесна звязана з альмекскай культурай у Мексіцы. Старажытныя мая займаліся падсечна-агнявым земляробствам, вырошчвалі кукурузу, фасолю, гарбузы, таматы, карняплоды, бавоўнік; разводзілі індыкоў і сабак, мяса якіх ішло ў ежу; займаліся таксама паляваннем, рыбалоўствам і пчалярствам. У 1 тыс. н.э. у народа мая з'явіліся гарады з каменнымі будынкамі. Вядома больш за 100 гарадоў, найбольш буйныя: Тыкаль, Капан, Чычэн-Іца, Ушмаль. У 9 ст. большасць гарадоў мая загінула, верагодна, у час ўварвання індзейскіх плямёнаў, якімі кіравалі тальтэкі. У 10 ст. на Юкатане з'явілася новая мая-тальтэкская дзяржава, якая пазней распалася на незалежныя гарады-дзяржавы. Пануючы пласт грамадства мая складалі ваенная арыстакратыя і жрэцтва, якое мела складаную іерархію. У мая захоўваліся перажыткі радавых адносін, было развіта рабства. Жыхары сёлаў, якія складалі тэрыторыю абшчыны, неслі розныя павіннасці. У гарадах было развіта рамеснае вытворчасць. Таксама значная была колькасць купцоў. Мая стварылі сваю іерагліфічныя пісьменнасць (гл. пісьмо мая), валодалі навуковымі ведамі ў галіне матэматыкі, медыцыны, астраноміі (у прыватнасці, дэталёва распрацаваным каляндаром паводле якога вызначаліся тэрміны сельскагаспадарчых работ). У рэлігіі мая асабліва шанаваліся боствы дажджу і ветру.

Аказалі супраціў іспанскай заваёве Юкатана, якая пачалася ў 1527 і зацягнулася на некалькі дзесяцігоддзяў. Неаднаразова паўставалі і пасля ўстанаўлення незалежнасці Мексікі (буйнейшыя выступленні ў 1847—1854, 1904).

Старажытныя будынкі мая, змешчаныя на стылабатах, — чатырохгранныя ступеністыя піраміды, на усечаных вяршынях якіх знаходзяцца невялікія храмы (напрыклад, «Храм Сонца» ў Паленке, 2-я пал. 7 ст.), а таксама вузкія доўгія будынкі (рэзідэнцыі валадароў, жрэцтва і арыстакратыя), якія групуюцца вакол замкнёных двароў, і пляцоўкі для культавых гульняў. Скульптура (першапачаткова матэрыял — дрэва, затым — вапняк), прадстаўленая рэльефамі на сценах храмаў і стэлах (вельмі схематычнымі да 4 ст., больш натуральнымі ў 7 — пач. 8 ст.), атрымала асаблівае развіццё ў 2-й пал. 8 — 9 ст., калі ўтварыліся мясцовыя школы (Пэдрас-Неграс, Паленке, Капан і Кірыгуа). У гэты час з'явіліся ураўнаважаныя шматфігурную кампазіцыі, у якіх плоскі рэльеф свабодна спалучаўся з гарэльефам. Дасканаласці дасягнула дробная пластыка (статуэткі з тэракоты і вырабы з паўкаштоўных камянёў). Жывапіс мая прадстаўлены насценнымі роспісамі (яркія па колеры роспісы храма ў Банампаке, 2-я пал. 8 ст.) і малюнкамі на сасудах (міфалагічная або гістарычная тэматыка). Вядомыя малюнкі ў іерагліфічныя рукапісах мая (сярод іх сваім мастацкім узроўнем вылучаюцца малюнкі ў «Дрэздэнскага рукапісу»). У мая-тальтэкскі перыяд на паўвостраве Юкатан буйнымі архітэктурна-мастацкімі цэнтрамі былі гарады Чычэн-Іца, Ушмаль і Маяпан.

Месцы пражывання сённяшніх мая[правіць | правіць зыходнік]

Вызначыць агульную колькасць мая і дакладны рэгіён іх пражывання складана, паколькі значная колькасць нашчадкаў вялікай цывілізацыі размаўляе ўжо на іспанскай мове. Выразна адрозніваюць сябе юкатэк (мая Юкатана), тэкціцек, лакандон і некаторыя іншыя народы мая. Калі вызначаць па самаатаесамленню, то больш за ўсё мая пражывае ў паўднёвых штатах Мексікі: Ч'япас, Кампечэ, Юкатан, Кінтана-Роа і Табаска. У Белізе мая складаюць 10% насельніцтва. У Гватэмале да народу мая сябе прылічваюць больш паловы 12-мільённага насельніцтва краіны. Мая таксама пражываюць у заходняй частцы Гандураса і Сальвадора.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Народы Америки. Т. 2. — М., 1959;
  • Галленкамп Ч. Майя (перев. с англ.) — М., 1966;