Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт
České vysoké učení technické v Praze
ČVUT
160px
Rectorate CTU in Prague.jpg
Арыгінальная назва:

České vysoké učení technické v Praze

Міжнародная назва:

Czech Technical University in Prague

Дэвіз:

Scientia est potentia

Заснаваны:

1707

Тып:

Дзяржаўны

Рэктар:

Вацлаў Гаўлічэк

Студэнты:

22 934 (2208)

Размяшчэнне:

Шаблон:Сцягафікацыя/Прага Прага, Flag of the Czech Republic.svg Чэхія

Юрыдычны адрас:

Zikova 4, 166 36, Prague 6

www.cvut.cz/

Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт у Празе (чэшск.: České vysoké učení technické v Praze) — тэхнічны ўніверсітэт, які знаходзіцца ў горадзе Прага, Чэхія. Заснаваны ў 1707 годзе аўстрыйскім імператарам Іосіфам I; найстарэйшы тэхнічны ўніверсітэт Цэнтральнай Еўропы і найстарэйшы грамадзянскі тэхнічны ВНУ свету. Адзін з найбуйнейшых ВНУ Чэшскай рэспублікі - па стане на 13 лютага 2008 года ў яго сценах навучалася 22.934 студэнты, выкладанне вядзецца на чэшскай і англійскай мовах.

Імя універсітэта цесна звязана з вядомымі навукоўцамі Еўропы, сярод якіх Крысціян Доплер, Уладзімір Прэлогі і іншыя.

Асноўны кампус універсітэта знаходзіцца ў Празе, раёне Дэйвіцы. У верасні 2009 года на яго тэрыторыі была адкрыта Нацыянальная тэхнічная бібліятэка, якая аб'яднала бібліятэкі ўсіх факультэтаў. У фондах паўмільёна адзінак. Усе памяшканні абсталяваны камп'ютарамі, таксама даступны бясплатны інтэрнэт з дапамогай WiFi Eduroam.

Універсітэт цесна супрацоўнічае з многімі кампаніямі, у ліку якіх Toyota, Skanska, Bosch, Siemens, Honeywell, GE, Rockwell, ABB Group, McKinsey, DaimlerChrysler, Škoda Auto, Ericsson, Vodafone і многімі іншымі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]