Шата Руставелі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Шата Руставелі
შოთა რუსთაველი
Shota Rustaveli.jpg
Дата нараджэння:

каля 1160-1166

Дата смерці:

каля 1216

Род дзейнасці:

грузінскі дзяржаўны дзеяч і паэт

Шата Руставелі[1] (груз.: შოთა რუსთაველი, 1160-1166?-1216) — грузінскі дзяржаўны дзеяч і паэт XII стагоддзя, аўтар хрэстаматыйнай эпічнай паэмы «Віцязь у тыгравай шкуры».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Біяграфічныя звесткі пра паэта вельмі бедныя. Мянушку «Руставелі» ён, відавочна, атрымаў па месцы свайго нараджэння ў сяле Руставі. Геаграфічных пунктаў з назвай Руставі ў тую эпоху існавала некалькі. Па некаторых дадзеных, паэт належаў да знакамітага роду і быў уладароў Рустаўскага маярату.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Поўныя пераклады «Віцязя ў тыгравай шкуры» ёсць на нямецкай (Leist, «Der Mann im Tigerfelle», Лейпцыг, 1880), французскай («La peau de léopard», 1885), англійскай, арабскай, азербайджанскай, армянскай, іспанскай, італьянскай, кітайскай, курдскай, персідскай, японскай, чувашскай (2008, у перакладзе Юхма Мішы), на іўрыце, хіндзі і інш.

На беларускую мову паэму пераклалі Алесь Звонак і Мікола Хведаровіч, яна выйшла асобным выданнем у 1996 годзе. На рускую мову сярод іншых перакладаў С. А. Клычкоў.

Зноскі

  1. Напісанне імя і прозвішча Шата Руставелі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С.472.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Віцязь у тыгравай шкуры. Мн., 1996, (Перакладчыкі А.Звонак і М.Хведаровіч)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]