Шоу Трумана (саўндтрэк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шоу Трумана
англ.: The Truman Show
Саўндтрэк
Буркхарда Дальвіца[en] і Філіпа Гласа
Дата выпуску 02.06.1998
Працягласць 56:32
Лэйбл Milan Records[en][1]
Прафесійныя рэцэнзіі

«Шоу Трумана» (англ.: The Truman Show) — саўндтрэк Буркхарда Дальвіца[en] да аднайменнага фільма 1998 года рэжысёра Пітэра Уіра[9]. Некаторыя кампазіцыі саўндтрэка належаць Філіпу Гласу, у тым ліку чатыры кампазіцыі з яго ранейшых прац («Павакацы[en]», «Аніма мундзі[en]», «Місіма: Жыццё ў чатырох главах[en]»). Глас таксама з’яўляецца ў невялікім камэа ў фільме, адыгрываючы ролю адказнага за музыку ў «Шоу Трумана».

Немец па нацыянальнасці, Буркхард Дальвіц з 1979 года жыў і працаваў у Аўстраліі. Пішучы музыку для мясцовага тэлебачання і кіно, ён перыядычна рассылаў свае апошнія саўндтрэкі буйным прадзюсарам. Пасля завяршэння саўндтрэка да аўстралійскага навукова-фантастычнага фільма «Зона 39[en]» ён даслаў адну з копій на офіс вядомага аўстралійскага рэжысёра Пітэра Уіра, які якраз у гэты час вярнуўся на радзіму пасля завяршэння здымак «Шоу Трумана». Падбіраючы музыку для кінастужкі, рэжысёр звярнуў увагу на саўндтрэк Дальвіца і прапанаваў яму працу[10].

Альбом быў выпушчаны 2 чэрвеня 1998 года лэйблам «Milan Records[en]»[11]. За музыку да фільма Буркхард Дальвіц і Філіп Глас атрымалі шэраг кінематаграфічных узнагарод, у тым ліку «Залаты глобус»[12].

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

The Truman Show: Music from the Motion Picture
НазваАўтар Працягласць
1. «Trutalk» Буркхард Дальвіц[en] 1:18
2. «It's a Life» Буркхард Дальвіц 1:30
3. «Aquaphobia» Буркхард Дальвіц 0:40
4. «Dreaming of Fiji» Філіп Глас 1:54
5. «Flashback» Буркхард Дальвіц 1:19
6. «Anthem - Part 2» Філіп Глас 3:50
7. «The Beginning» Філіп Глас 4:06
8. «Romance-Larghetto[en]» (выканаўца Артур Рубінштэйн)Фрыдэрык Шапен 10:42
9. «Drive» Буркхард Дальвіц 3:34
10. «Underground» Буркхард Дальвіц 0:56
11. «Do Something!» Буркхард Дальвіц 0:44
12. «Living Waters» Філіп Глас 3:48
13. «Reunion» Буркхард Дальвіц 2:26
14. «Truman Sleeps» Філіп Глас 1:51
15. «Truman Sets Sail» Буркхард Дальвіц 1:55
16. «Underground/Storm» Буркхард Дальвіц 3:37
17. «Raising the Sail» Філіп Глас 2:13
18. «Father Kolbe's Preaching» Войцех Кіляр 2:26
19. «Opening» Філіп Глас 2:14
20. «A New Life» Буркхард Дальвіц 1:58
21. «20th Century Boy[en]» (выканаўца «The Big Six»)Марк Болан[en] 3:07

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

За музыку да фільма «Шоу Трумана» кампазітары Буркхард Дальвіц[en] і Філіп Глас былі намініраваны на 6 кінематаграфічных узнагарод і перамаглі ў 5 намінацыях[12]. Ніжэй прыведзены спіс узнагарод і намінацый у храналагічным парадку.

Кінафестываль / Кінапрэмія Дата Прэмія / Катэгорыя Намінант(ы) Вынік Сп.
Супольнасць ланцуга прэмій 1998 Найлепшая арыгінальная музыка Дальвіц[en], Глас Перамога [13][14]
Залаты глобус 24.01.1999[en] Найлепшая музыка да фільма[en] Дальвіц, Глас Перамога [15]
Асацыяцыя кінакрытыкаў Чыкага[en] 01.03.1999[en] Найлепшая музыка[en] Дальвіц Перамога
Амерыканскае таварыства кампазітараў, аўтараў і выдаўцоў[en] 1999 Найлепшыя касавыя фільмы Дальвіц, Глас Перамога
Анлайн-асацыяцыя кіно і тэлебачання[pt] 1999 Найлепшая музыка ў драматычным фільме Дальвіц, Глас Перамога [16]
Аўстралазійская асацыяцыя правоў выканаўцаў[en] 1999 Найлепшая музыка да фільма Дальвіц Намінацыя

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. The Truman Show — Music By Burkhard Dallwitz & Philip Glass (англ.). Сайт лэйбла «Milan Records[en]». Праверана 5 снежня 2022.
  2. The Truman Show (Music from the Motion Picture) — Burkhard Dallwitz (англ.). Сайт «AllMusic». Праверана 5 снежня 2022.
  3. The Truman Show (Music From The Motion Picture) (studio album) by Burkhard Dallwitz, Philip Glass And Wojciech Kilar (англ.). Сайт «Best Ever Albums». Праверана 5 снежня 2022.
  4. The Truman Show (англ.). Сайт «Filmtracks.com[en]». Праверана 5 снежня 2022.
  5. The Truman Show: Music From the Motion Picture (англ.). Сайт «MusicBrainz». Праверана 5 снежня 2022.
  6. The Truman Show (англ.). Сайт «Rate Your Music[en]». Праверана 5 снежня 2022.
  7. The Truman Show: Music From the Motion Picture (OST) (фр.). Сайт «SensCritique[fr]». Праверана 5 снежня 2022.
  8. Truman Show, The (1998) (англ.). Сайт «Soundtrack Collector». Праверана 5 снежня 2022.
  9. Various – The Truman Show (Music From The Motion Picture) (англ.). Сайт «Discogs». Праверана 5 снежня 2022.
  10. Rob Walker. Burkhard Dallwitz (англ.)(недаступная спасылка). Сайт «Australian Music» (8 мая 1999). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 1999. Праверана 7 кастрычніка 1999.
  11. The Truman Show (англ.). Сайт «Soundtrack.net». Праверана 5 снежня 2022.
  12. а б The Truman Show (1998) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 5 снежня 2022.
  13. ACCA 1998 (англ.)(недаступная спасылка). Сайт Супольнасці ланцуга прэмій. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2015. Праверана 8 верасня 2015.
  14. Awards Circuit Community Awards (1998) (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 5 снежня 2022.
  15. Winners & Nominees 1999 (англ.)(недаступная спасылка). Сайт прэміі «Залаты глобус». Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2018. Праверана 2 лістапада 2022.
  16. 3rd Annual Film Awards (1998) (англ.). Сайт Анлайн-асацыяцыі кіно і тэлебачання[pt]. Праверана 5 снежня 2022.