Шпак ружовы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шпак ружовы
Rosy Starling (Pastor roseus).jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sturnus roseus (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   563170
NCBI   451427
EOL   1051049

Шпак ружовы (Pastor roseus) — пеўчая птушка сямейства шпаковых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 22 см, размах крылаў 37-40 см. Сілуэтам і паводзінамі нагадвае звычайнага шпака, дарослыя адрозніваюцца невялікім чубам на галаве, іншым палётам і афарбоўкай: ружовае тулава кантрастуе з чорнымі галавой, крыламi i хвастом. Маладыя вельмi падобныя да маладых звычайнага шпака, але больш светлыя, са светлымі нагамі, жоўтай дзюбай і светлым апярэннем каля асновы дзюбы. Спеў рыплівы і хрыплы.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал: ад Грэцыi, Македонii, Балгарыi i Румынii праз Украiну i поўдзень Расiі, а таксама Малую Азiю i Iран на ўсход да заходняга і паўднёвага Алтая і ўсходняга Цянь-Шаня. На Беларусі вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Насяляе сухія адкрытыя тэрыторыі (як травянiстыя, так i скалiстыя або камянiстыя) паблiзу рэк і прэснаводных вадаёмаў; аддае перавагу пагоркам i ўзгорыстым ландшафтам, селіцца ў ярах са шматлiкiмi шчылiнамi i норамi, часам у культурным ландшафце ў стэпава-пустыннай зоне. Таксама характэрныя біятопы: сцены старых крэпасцей, чыгуначны насып, могiлкi, старыя кар'еры. Месцам адпачынку з’яўляюцца алеi, лесапасадкi ўздоўж дарог, сады, калючыя кусты, даволi аддаленыя ад гнязда.

Пералёты, часам інвазійны від. Месца зімовак у паўднёвай частцы арэала, а таксама Індыя, Шры-Ланка, Андаманскія і Нікабарскія астравы.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздуе ў калоніі, у шчылінах скал, муроў, у земляных норах, ярах альбо кучах камянёў, пад чыгуначнымi рэйкамi, пад дахамi, рэдка ў дуплах дрэў або на зямлi. Плоскі подсціл з вялікай колькасці матэрыялу – галоўным чынам, лiсце, тонкiя галiнкi, сухая травяністая расліннасць, высцiлка з тонкiх траў (часам свежых), пёраў, валосся, лiсця i карэньчыкаў.

Яйкі (4-6, часам 2-10), авальныя, з даволі тупым вузейшым канцом. Бела-блакітнаватыя альбо шаравата-белыя, бліскучыя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X