Андаманскія і Нікабарскія астравы
| Краіна | Індыя |
| Насельніцтва (2001) | 356 тыс. |
| Плошча | 8249 км² |
| Афіцыйны сайт | |
| Андаманскія і Нікабарскія астравы на Вікісховішчы | |
Андаманскія і Нікабарскія астравы (англ.: Andaman and_Nicobar Islands), група астравоў у Індыйскім акіяне і саюзная тэрыторыя Індыі. Плошча — каля 8 тыс. км². Насельніцтва — 356 тыс. чалавек (2001). Адміністрацыйны цэнтр — Порт-Блэр.
Змест |
Геаграфія[правіць]
Тэрыторыя знаходзіцца ў Індыйскім акіяне і геаграфічна адносіцца да Паўднёвай Азіі, размяшчаецца непадалёку ад інданезійскай правінцыі Ачэх (паўночная Суматра), ад якой аддзеленая Андаманскім морам. Складаецца з дзвюх груп астравоў: паўночнай — Андаманскія астравы і паўднёвай — Нікабарскія астравы. З захаду абмываецца Бенгальскім залівам. Тэрыторыю складаюць 572 астравы, з якіх 38 населеныя пастаянна.
Эканоміка[правіць]
ВУП саюзнай тэрыторыі Андаманскія і Нікабарскія астравы - 350 млн. дол. ЗША (2004). Аснова эканомікі - сельская гаспадарка і рыбалоўства (апошняе мае экспартнае значэнне).
Насельніцтва[правіць]
Колькасць насельніцтва тэрыторыі з 1951 па 2001 вырасла больш як у дзесяць разоў: з 31.000 да 356.000. Асноўныя мовы насельніцтва рэгіёна — бенгальская (25,9%), хіндзі (18,5%), урду(14,2%), а таксама тамільская, нікабарская, тэлугу, малаялам і англійская.
У Сеціве[правіць]
| Штаты і тэрыторыі Індыі | ||
|---|---|---|
| Штаты | Андхра-Прадэш · Аруначал-Прадэш · Арыса · Асам · Біхар · Гоа · Гуджарат · Джаму і Кашмір · Джхаркханд · Заходняя Бенгалія · Карнатака · Керала · Мадх'я-Прадэш · Маніпур · Махараштра · Мегхалая · Мізарам · Нагаленд · Пенджаб · Раджастхан · Сікім · Тамілнад · Трыпура · Утар-Прадэш · Утаракханд · Хар'яна · Хімачал-Прадэш · Чхатысгарх | |
| Саюзныя тэрыторыі | Андаманскія і Нікабарскія астравы · Дадра і Нагархавелі · Даман і Дыу · Лакшадвіп · Нацыянальная сталічная тэрыторыя Дэлі · Пандышэры · Чандыгарх | |