Шырма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Моры Сосэн «Шасцістворкавая шырма з малпамі»
Распісаная залатая шырма
Пара шырмаў з тыграмі і драконам. Аўтар: Кано Санраку, XVII стагоддзе.

Шырма (ад ням.: Schirm «абарона») — элемент інтэр’ера, невялікая партатыўная перагародка, якая аддзяляе частку пакоя, напрыклад для пераапранання. Першыя перагародкі-шырмы з’явіліся ў Кітаі.

Выкарыстоўваюцца ў інтэр’еры спальняў, гардэробных, дзіцячых пакояў, кватэр-студый[1]. Можа выкарыстоўвацца, каб разбіваць прастору пакоя на два не цалкам ізаляваных — напрыклад, аддзяляць кухню ад сталовай або гардэроб у складзе спальні.

У мастацтве Японіі і Кітая шырма таксама была папулярнай паверхняй для малявання.

Шырмы выкарыстоўваюцца таксама ў тэатры лялек, за імі хаваюцца акцёры-лялькаводы.

Звычайна шырма мае складальную канструкцыю і вышыню, прыкладна роўную ці крыху меншую за рост чалавека.

Існуюць і ўтылітарныя шырмы, напрыклад, медыцынскія, неабходныя для аснашчэння медыцынскіх устаноў. Медыцынскія шырмы выпускаюцца з рознай колькасцю секцый: ад адной да трох. Медыцынскія шырмы вырабляюцца з тканіны або з пластыку[2].

Зноскі

  1. Ширма для комнаты: практичное декоративное украшение интерьера
  2. О медицинских ширмах(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2010. Праверана 22 студзеня 2010.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ширма // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. — М.: Государственное Научное издательство «Большая Советская энциклопедия», 1959.
  • Ширма // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1961. — Т. IX. — Стб. 647—648. — 890 с.
  • Николаева Н. С. Ширма — вещь и картина // Вещь в японской культуре. М.: Вост. лит., 2003, с. 169—184