Шэрая гусь

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Шэрая гусь
Шэрая гусь у палёце
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anser anser (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   175028
NCBI   8843
EOL   1047334

Шэрая гусь (Anser anser) — вадаплаўная птушка сямейства качыных, адзін з самых вядомых відаў дзікіх гусяў. Адамашнены больш трох тысяч год назад (гл. Гусь свойская).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шэрая гусь — птушка даўжынёй да 70-90 см і вагой каля 2,1-4,5 кг, размах крылаў 147—180 см. Апярэнне шэра-бурае з хвалістым малюнкам на шыі і чэраве. Мае светлае абрамленне пёраў на спіне. Дзюба ружовая або аранжавая. Самец прыкметна буйнейшы за саміцу.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Шэрая гусь гняздуе на ціхіх вадаёмах Паўночнай і Цэнтральнай Еўропы, а таксама ва ўмераным поясе Азіі і да Далёкага Усходу. Асноўная частка гнездавых папуляцыі шэрай гусі канцэнтруецца ў дэльце Днястра і Дуная. Зімуе У Паўднёвай Еўропе і Азіі, часам у Паўночнай Афрыцы.