Элісан Рэдфард (англ.: Alison Redford; нар. 7 сакавіка1965, Кітымат, Брытанская Калумбія) — канадскі палітык, прэм’ер-міністр канадскай правінцыі Альберта з 7 кастрычніка 2011 па 13 сакавіка 2014.
Нарадзілася ў г. Кітымат, Брытанская Калумбія, дзяцінства правяла ў г. Калгары, Альберта. У 1988 годзе Рэдфард скончыла юрыдычны каледж пры Універсітэце Саскачэвана. Да пачатку палітычнай дзейнасці працавала адвакатам. У 1980-х служыла старэйшым дарадцам па пытаннях палітыкі ў былога прэм’ер-міністра Джо Кларка, які на той момант быў дзяржаўным сакратаром па знешніх сувязях. З 1988 па 1990 год Рэдфард працавала ў канцылярыі прэм’ер-міністра Канады Браяна Малруні.
У кастрычніку 2011 года атрымала перамогу на выбарах кіраўніцтва Прагрэсіўна-кансерватыўнай партыі Альберты і стала першай у гісторыі Альберты жанчынай прэм’ер-міністрам. У сакавіку 2014 года сышла з пасады прэм’ер-міністра Альберты. У ліпені 2015 г. Рэдфард абвясціла, што больш не належыць ні да якой палітычнай партыі.