Эрнэст Медына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрнэст Медына
Дата нараджэння 27 жніўня 1936(1936-08-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 мая 2018(2018-05-08) (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род войскаў Нацыянальная гвардыя ЗША (1956—1964)
Армія ЗША (1964—1971)
Гады службы 19561971
Званне капітан
Часць 23-я пяхотная дывізія
Бітвы/войны Вайна ў В’етнаме
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрнэст Лу Медына (англ.: Ernest Lou Medina; 27 жніўня 19368 мая 2018) — капітан арміі ЗША, удзельнік В’етнамскай вайны. Камандаваў ротай С («Чарлі») 1-га батальёна 20-га пяхотнага палка. У 1971 годзе паўстаў перад ваенным трыбуналам па справе аб бойні ў Сангмі, але быў апраўданы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў мексіканска-амерыканскай сям’і ў горадзе Спрынгер, штат Нью-Мексіка. Пасля заканчэння сярэдняй школы жыў за кошт мноства выпадковых заробкаў. У 1956 Медына далучыўся да войска[1]. Праслужыўшы 12 гадоў у шэрагах радавога складу (уключаючы службу ў Нацыянальнай гвардыі), у 1964-м Медына быў прыняты ў афіцэрскую школу[2]. У 1966 годзе ў званні капітана прызначаны камандзірам роты С («Чарлі») 1-га батальёна 20-га пяхотнага палка. Першапачаткова яго падраздзяленне базавалася на Гаваях, але неўзабаве Медына адправіўся ў Паўднёвы В’етнам[3].

16 сакавіка 1968 года спланаваў і кіраваў правядзеннем сваёй ротай аперацыі ў сельскай абшчыне Сангмі, дзе адбылося масавае забойства мірных жыхароў. Ёсць меркаванне, што Медына асабіста забіў трох сялян[4]. У 1971 годзе афіцэр паўстаў перад ваенным трыбуналам[5]. Абвінавачаны адмаўляў сваю віну, а таксама адмаўляў факт забойства мірных жыхароў. У жніўні таго ж года Медына прызнаны невінаватым[6].

Нягледзячы на апраўданне, падзеі ў Сангмі негатыўна адбіліся на ваеннай кар’еры, таму капітан вымушаны быў сысці ў адстаўку. Пазней ён прызнаў, што падчас ваеннага трыбунала «не быў цалкам адкрыты, каб не зганьбіць вайскоўцаў, Злучаныя Штаты, сваю сям’ю і самога сябе»[7].

Пасля звальнення з войска Медына ўладкаваўся на завод Enstrom Helicopter Corporation у Міноміні, штат Мічыган[7]. Праз некаторы час ён са сваёй сям’ёй пераехаў у Марынета, штат Вісконсін. Тут Медына работаў рыэлтарам (індывідуальны прадпрымальнік Medina, Inc.)[8].

Памёр 8 мая 2018 года ва ўзросце 81 года[8].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ да камандзіроўкі ў В’етнам быў узнагароджаны медалямі «Сярэбраная зорка» і «Бронзавая зорка»[3].

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Медына згадваецца ў першай строфы песні Піта Сігера «Апошні цягнік у Нюрнберг» (Last Train to Nuremberg, 1970).

" Я бачу лейтэнанта Кэлі? Я бачу капітана Медына? Я бачу генерала Костэра і ўсю яго каманду?
"

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. linderd. Biography of Ernest L. Medina. law2.umkc.edu.
  2. p. 128 Milam, John R. Not a Gentleman's War: An Inside View of Junior Officers in the Vietnam War Univ of North Carolina Press, 2009
  3. а б p. 725 Tucker, Spencer C. The Encyclopedia of the Vietnam War: A Political, Social, and Military History, 2nd Edition [4 volumes]: A Political, Social, and Military History ABC-CLIO, 20 May 2011
  4. Peers Report: Captain Ernest Medina(недаступная спасылка). Law.umkc.edu. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 1999. Праверана 18 чэрвеня 2011.
  5. Judge Howard's summary of the evidence surrounding the crucial question of knowledge in United States v. Captain Ernest L. Medina(недаступная спасылка). Law.umkc.edu. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2010. Праверана 18 чэрвеня 2011.
  6. 1971 Year in Review. Upi.com (28 снежня 1971). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2009. Праверана 18 чэрвеня 2011.
  7. а б linderd. Biography of Ernest L. Medina(недаступная спасылка). Law.umkc.edu. Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2010. Праверана 18 чэрвеня 2011.
  8. а б "Ernest L. Medina". Eagle Herald. May 10, 2018. Архівавана з арыгінала 12 чэрвеня 2018. Праверана May 10, 2018. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate= і |access-date= specified (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018. Праверана 22 студзеня 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018. Праверана 22 студзеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]