Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), Партыя беларускіх эсэраў — палітычная партыя, якая існавала ў 1918-24.

Пачала фарміравацца ў красавіку 1918. Створана па ініцыятыве групы членаў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ) на чале з Т. Грыбам і П. Бадуновай, якія выступалі супраць правага крыла БСГ з-за яго прагерманскай арыентацыі. Гэта група выйшла з Народнага сакратарыяту БНР і ў маі 1918 заявіла аб стварэнні БПС-Р. Кіруючае ядро партыі склалі М. Асвяцімскі, П. Бадунова, Т. Грыб, Л. Заяц, А. Карач, Я. Ладноў, Я. Мамонька, А. Маркевіч, С. Некрашэвіч, М. Пашкевіч, У. Русак, Я. Трафімаў, Я. Чарапук, Ф. Шантыр, М. Шыла і інш.

У сваёй дзейнасціі БПС-Р арыентавалася на сялянства. Патрабаванні яе зводзіліся да ўстанаўлення «дыктатуры працоўных», сацыялізацыі зямлі, кааперыравання сялянства, незалежнай беларускай рэспублікі ў этнаграфічных межах. Арганізоўвала ўзброенае супраціўленне польскім інтэрвентам. У Заходняй Беларусі дзейнічала ў падполлі, яе прадстаўнікі стварылі Беларускую рэвалюцыйную арганізацыю і ў 1924 ўліліся ў склад КПЗБ.

Пад націскам КП(б)Б з’езд былых членаў БПС-Р у Мінску 8 чэрвеня 1924 канстатаваў самароспуск партыі. У канцы 1920-30-х г. былыя члены партыі беларускіх эсэраў у БССР былі рэпрэсаваныя. У 1937 былыя кіраўнікі БПС-Р прыцягнуты да судовай адказнасці па т.зв. «справе эсэраў» і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1988.

[правіць] Вядомыя члены

[правіць] Літаратура

  • ЭГБ. Т. 1. — Мн., 1993.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах